клепати
Том: 15, старонка: 112.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Абкляпа́ць ’запырскаць граззю’ (Бяльк.), абкляпацца (Бяльк.). Не мае нічога агульнага з прасл. klepati (ст.-слав. клепати ’штурхаць’, серб.-харв. клѐпати ’біць’ і г. д.). Больш верагодным уяўляецца балтыйскае паходжанне гэтага слова (*apklimpoti). Параўн. літ. klim̃pti, klampóti ’пэцкаць у гразі’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 73). Запазычанне адбылося яшчэ да падзення дыфтонгаў і распаўсюдзілася на невялікім славянскім арэале. Параўн. балг. радоп. оклепя са, клепя ў тым жа значэнні (Цыхун, БЛ, 1974, 5, 49). Аб магчымасці балгарскіх балтызмаў гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 339–340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клапаву́хі ’аблавухі’ (Нар. лекс.). Укр. клаповухі ’тс’, балг. клепоух, славен. klapouh ’тс’, польск. kłapouchy, чэш. кіаройску́ ’тс’. Паралелі сведчаць аб магчымасці прасл. kia- роuxъ (Слаўскі, 2, 251–252). Першая частка гэтага складанага слова да дзеяслова klapali, які яшчэ ў праславянскі перыяд развіў значэнне ’біць’, ’пляскаць’. Адсюль польск. kłapały ’аб вялікіх (пляскатых) вушах’, чэш. kľapalé uši ’адвіслыя вушы’, серб.-харв. клепаете уши ’тс’. Бясспрэчна, праславянскі характар гэтага словазлучэння прывёў да таго, што дзеяслоў klapali атрымаў другаснае значэнне ’абвісаць’ (параўн. балг. клемам, серб.-харв. клепати, славен. klapali). Сюды ж прасл. Ыаръlь ’кусок матэрыі, плоскі кусок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляпа́ць 1 ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., Выг.). Укр. клепати, рус. клепать ’тс’, балг. клепя, макед. клепа, серб.-харв. кљѐпати, славен. klépati ’тс’, польск. klępaćy чэш. klepati, славац. klepať, в.-луж. klepać ’тс’. Значэнне ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’, зыходзячы з агульнага яго распаўсюджання, праславянскае і з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Корань дзеяслова гукапераймальны.
Кляпа́ць 2 ’паклёпнічаць’ (Нас., Мат. Гом., Сцяшк.). Гэта значэнне яшчэ праславянскае, паралельнае з кляпаць 1 (гл.).
Кляпа́ць 3 ’ляпаць, удараць’ (Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб.), ’плёскаць, падаць на ваду’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае. Кантамінацыя з ляпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)