1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку.
Клавішы раяля.
2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.
Клавішы камп’ютарнай клавіятуры.
|| прым.кла́вішны, -ая, -ае.
Клавішныя інструменты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кла́вішм.икла́вішаж. кла́виш, кла́виша
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кла́віш, ‑а, м. ікла́віша, ‑ы, ж.
1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку. Павел сеў за піяніна. Прабег пальцамі па клавішах. Мелодыя паплыла па пакоі.Шыцік.Па клавішах скачуць пальцы гарманіста.Бядуля.
2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах (тэлефонным апараце, пішучай машынцы і пад.), які прыводзіцца ў рух пальцамі. Клавішы машынкі. □ [Хлопец] шчоўкнуў клавішам радыёлы, і кватэру запоўніла музыка.Хомчанка.
[Польск. klawisz ад лац. clavis — ключ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кла́вішм, кла́вішаж Táste f -, -n;
наці́снуць на кла́вішукамп auf die Táste drücken;
наці́снуць і адпусці́ць кла́вішу [гу́зік] klícken vt, éinrasten vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кла́віш, кла́віша
(польск. klawisz, ад лац. clavis = ключ)
1) пласцінка ў некаторых музычных інструментах (фартэпіяна, баяне, трубе і інш.), пры націсканні пальцам на якую атрымліваецца гук;
2) наканечнік рычажка ў пішучай машынцы, тэлефонным апараце і іншых механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
кла́вишакла́віша, -шы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)