Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
клаві́рм., муз. клави́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Клавір 6/7
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
клаві́р, ‑а, м.
1. Агульная назва струнных клавішных музычных інструментаў (клавікордаў, клавесіна, фартэпіяна і інш.).
2. Пералажэнне якога‑н. ансамблевага, аркестравага або опернага твора для снавання ў суправаджэнні фартэпіяна або для выканання на фартэпіяна.
[Ням. Klavier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клаві́рм.муз. (твордляфартапіяна) Klavierauszug [-´vi:r-] m -(e)s, -züge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
клаві́р
(ням. Klavier, ад лац. clavis = ключ)
1) агульная назва струнных клавішных музычных інструментаў (клавікордаў, клавесіна, фартэпіяна і інш.);
2) тое, што і клавіраусцуг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
клави́рмуз., уст.клаві́р, -ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КЛАВІРАЎСЦУ́Г (ням. Klavierauszug ад Klavier фартэпіяна + Auszug здабыванне),
клавір, пералажэнне музычна-сцэнічнага твора (пераважна опернага або аратарыяльнага) для спеваў з фартэпіяна. Змяшчае асн. элементы твора: мелодыю, гармонію, рытм. Перакладаюцца толькі галасы аркестра (кожная вак. партыя пішацца на асобным радку). К. карыстаюцца ў працэсе рэпетыцый пры развучванні вак. партый, пры азнаямленні слухачоў з муз. творам. К. наз. таксама пералажэнні опер (з вак. партыямі) для аднаго фп., радзей і пералажэнні арк. і камерных твораў для фп. ў 2, 4 і 8 рук.
нямецкі піяніст, дырыжор, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі, з 1808 — у Вене ў І.Г.Альбрэхтсбергера і А.Сальеры. З 1816 гастраліраваў па еўрап. краінах. З 1821 у Лондане, да 1846 праф. каралеўскай Акадэміі музыкі, у 1832—41 дырыжор і адзін з дырэктараў Каралеўскага філарманічнага т-ва. У 1846—70 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. Майстар фп. імправізацыі, развіваў традыцыі В.А.Моцарта і І.Гумеля Выступаў у фп. дуэтах з Ф.Мендэльсонам. Інтэрпрэтатар і прапагандыст музыкі Л.Бетховена. Па даручэнні Бетховена зрабіў клавір яго оперы «Фідэліо» (1814). Аўтар 8 фп. канцэртаў, камерных ансамбляў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСКІ (Канстанцін Канстанцінавіч) (13.6.1859, г. Ліда Гродзенскай вобл. — 31.5.1924),
скрыпач, кампазітар, педагог. Ігры на скрыпцы вучыўся ў А.Концкага ў Варшаве. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1881, клас Л.Аўэра), па кампазіцыі займаўся ў М.Рымскага-Корсакава. Выкладаў у муз. вучылішчах Саратава, Харкава, Тбілісі і інш. Канцэртаваў (у 1893 выканаў у Харкаве канцэрт для скрыпкі з аркестрам П.Чайкоўскага пад кіраўніцтвам аўтара). З 1919 у Польшчы, канцэртмайстар аркестра опернага т-ра ў Познані. Аўтар оперы «Маргер» (паводле У.Сыракомлі, клавірвыд. 1905, паст. 1927), сімф. паэмы, п’ес для скрыпкі і фп., арганнай фантазіі, песень, духоўнай музыкі і інш.
Літ.:
Wrocki E. Konstanty Gorski: Życie i działalność. 1859—1924. Warszawa, 1924.