Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каўту́н, -у́, м.
1. Хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца ў камяк.
К. марудна вылечваецца.
К. і ў коней бывае.
2.мн. -ы́, -о́ў. Валасы (разм., пагард.).
Прычашы свае каўтуны.
|| прым.каўту́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каўту́н, -на́м., вет., мед. колту́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каўту́н, ‑а, м.
1.толькіадз. Хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца. Галава .. [пані Даміцэлі] з прычыны каўтуна абкручана палатнянай наміткаю.Колас.// Хвароба скуры ў коней (звычайна пад грывай).
2. Зблытаны, збіты пук валасоў, поўсці і пад. [Міхаська] успомніў, як калісьці дзед расказваў пра ласак, маленькіх вёрткіх звяркоў, якія вельмі любяць бегаць па конях, заплятаючы ў каўтуны ім грывы.Рылько.
3.толькімн. (каўтуны́, ‑оў). Разм.пагард. Валасы. — Давялося пайсці на грэх: тузануў я .. [гаспадыню] за кудлы, ды так з тымі каўтунамі, што асталіся ў руцэ, і падаўся ў вішняк.Кулакоўскі.
[Ад казах. калтук — пучок валасоў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЎТУ́Н (Валерый Пятровіч) (н. 22.10.1944, г Ясінаватая Данецкай вобл., Украіна),
украінскі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1965). З 1965 у Т-ры імя Лысенкі (Харкаў), з 1968 саліст, з 1985 гал. балетмайстар Т-ра оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі (Кіеў). Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Альберт («Жызэль» А.Адана), Дафніс, Юнак («Дафніс і Хлоя», «Балеро» М.Равеля), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Лукаш («Лясная песня» М.Скарульскага), Дон Жуан («Каменны валадар» В.Губарэнкі). Сярод пастановак балет «Шчаўкунок» Чайкоўскага (1986). Прэміі міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1970, Балгарыя) і Маскве (1973), прэмія імя В.Ніжынскага (1977, Парыж). Дзярж. прэмія Украіны 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каўту́нм.мед. Wéichselzopf m -(e)s, -zöpfe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Каўту́н ’каўтун, хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца; зблытаны пук валасоў, поўсці і пад.’ (ТСБМ, БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус.колту́н, укр.ковту́н ’тс’. З усх.-слав. моў запазычана польск.kołtun ’тс’ (дакладней, з укр. мовы). Паводле Фасмера, 2, 298, звязана з такімі лексемамі, як рус.колту́шка ’прывесак, падвеска’, польск.kiełtać się ’калыхацца, гайдацца’. Параўн. Брукнер, 248; Слаўскі, 2, 375. Усх.-слав.*kъlt‑unъ звязана, паводле Слаўскага, там жа, з прасл.дыял. дзеясловам *kъltati ’калыхацца, гайдацца’, вядомым толькі ў частцы слав. моў. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 216. Гл. калдун2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўтун В. Я. 5/519
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Каўтун П. М. 5/519
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Каўтун Ф. Я. 8/126
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)