Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
каўта́цьнесов., обл. глота́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каўта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Абл. Глытаць. Падводчык развязаў торбу, сунуў мне лусту хлеба з вяндлінай, а сам пачаў каўтаць халоднае малако з бутэлькі.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўта́цьгл. глынуць, глытаць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Каўта́ць ’глытаць’ (дыял.; ТСБМ, БРС, Шат.), каўтану́ць ’праглынуць’ (Сцяшк. МГ), каўток ’глыток’. Параўн. рус.дыял.колтну́ть ’глытнуць’, колто́к ’глыток’, укр.ковта́ти ’глытаць’, ’каўтаць’. Фасмер (2, 297) параўноўвае з польск.kłtać. Але паводле Слаўскага, 274, польскае слова нідзе не зафіксавана. Магчыма, мы маем справу з двума прасл. варыянтамі слова: *glъt‑ і *kъlt‑. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што і.-е. адпаведнікі ёсць толькі для варыянта *glъt‑: параўн. ст.-рус.глътати, чэш.hltati, балг.гъ́лтам і г. д., якія блізка стаяць да лац.glūtio glūtīre ’глытаць’. Параўн. Фасмер, там жа; Траўтман, 93; падрабязна, з аглядам літаратуры, Трубачоў, Эт. сл., 6, 157–158.