каю́та, -ы, ДМ каю́це, мн. -ы, каю́т, ж.

Асобнае жылое памяшканне на судне.

Капітанская к.

|| прым. каю́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каю́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каю́та каю́ты
Р. каю́ты каю́т
Д. каю́це каю́там
В. каю́ту каю́ты
Т. каю́тай
каю́таю
каю́тамі
М. каю́це каю́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каю́та ж. каю́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каю́та каю́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каю́та, ‑ы, ДМ каюце, ж.

Жылое памяшканне для пасажыраў або экіпажа на судне. Пасажырская каюта. Каюта першага класа. □ У каюце прыгожыя бліскучыя лаўкі ўздоўж сцен, зручны столік, прышрубаваны да падлогі, блакітныя фіранкі на круглых ілюмінатар ах. В. Вольскі.

[Гал. kajuit.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каю́та ж. марск. Kajüte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каю́та

(рус. каюта, ад гал. kajuit)

жылое памяшканне для пасажыраў або для каманды на судне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Каю́та ’жылое памяшканне для пасажырах або экіпажа на судне’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. каю́та ’тс’, укр. каю́та. У бел. мове, як і ва ўкр., непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Рус. каю́та ўпершыню згадваецца ў крыніцах у 1705 г. (таксама і ў варыянце кают, 1720 г.). Крыніцай запазычання Фасмер, 2, 216 лічыць ням. Kajüte або гал. kajuit. Шанскі, 2, 107, мяркуе, што хутчэй рус. слова было запазычана ў Пятроўскую эпоху з ням. мовы: аб гэтым сведчыць ж. р. слова (гал. форма не падыходзіць). Фасмер, там жа, указвае, што думка Зяленіна аб запазычанні са швед. kajuta (< н.-ням.) абгрунтавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маломе́стный маламе́сны;

маломе́стная каю́та маламе́сная каю́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэцякла́сны третьекла́ссный;

~ная каю́та — третьекла́ссная каю́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)