кашта́навау́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кашта́навау́ры кашта́навау́рая кашта́навау́рае кашта́навау́рыя
Р. кашта́навау́рага кашта́навау́рай
кашта́навау́рае
кашта́навау́рага кашта́навау́рых
Д. кашта́навау́раму кашта́навау́рай кашта́навау́раму кашта́навау́рым
В. кашта́навау́ры (неадуш.)
кашта́навау́рага (адуш.)
кашта́навау́рую кашта́навау́рае кашта́навау́рыя (неадуш.)
кашта́навау́рых (адуш.)
Т. кашта́навау́рым кашта́навау́рай
кашта́навау́раю
кашта́навау́рым кашта́навау́рымі
М. кашта́навау́рым кашта́навау́рай кашта́навау́рым кашта́навау́рых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРЫБАЛАТУ́ХА, павуціннік бранзалетавы (Cortinarius armillatus),

шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.

Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шыроказваночкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка выш. да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырв. пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.

Прыбалатуха.

т. 13, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)