Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашла́ціць záusen vt, zerzáusen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
◎ Пы́рыць (пыриць) ’распіраць, пучыць’ (Нас.), пырыцца ’налузацца, растапырваць пер’е; пышна апранацца’ (Нас.), пыріць ’турбаваць, не даваць спакою’ (Бяльк.), параўн. рус.пырить ’расстаўляць пер’е, тапырыцца’, чэш.pouriti ’надувацца’, серб.-харв.пирити ’дуць’. Праслав. *рупіі ’надувацца’, роднаснае літ.išpurti ’расстаўляць пер’е; надувацца, тапырыцца’, purinti ’скубаць (валасы, воўну)’, pyrtyti ’трасці’, лат.pūrt ’кашлаціць, рабіць нягладкім’, нарв.föyrast ’рабіцца пухкім, мяккім’, гл. Фасмер, 3, 420, з літ-рай. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) бачыць у пырыцца адлюстраванне польскай фанетыкі (“нахіленне”: ы на месцы е, параўн. perzyć się ’пушыцца, натапырвацца’), што зусім не абавязкова, параўн. ст.-польск.pyrzyć się ’натапырвацца, стырчаць (пра ўсходы, рунь)’, якое Банькоўскі (2, 533) выводзіць са ст.-польск.pyrz, сучаснае perz ’пырнік’, роднаснае рус.пырить перья, чэш.рупіі ’прарастаць’, што можа быць звязана з літ.purti ’на-тапырвацца’. Зусім верагоднае другаснае збліжэнне некалькіх этымалагічна адрозных асноў у сувязі з блізкасцю семантыкі, параўн. Белеціч, Зб. Івічу, 120.