качарэ́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. качарэ́жка качарэ́жкі
Р. качарэ́жкі качарэ́жак
Д. качарэ́жцы качарэ́жкам
В. качарэ́жку качарэ́жкі
Т. качарэ́жкай
качарэ́жкаю
качарэ́жкамі
М. качарэ́жцы качарэ́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

качарэ́жка ж., уменьш., разг. кочерёжка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

качарэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.

Памянш. да качарга; невялікая качарга. Маці грозна пазірае на качарэжку каля печы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качарга́ ж., качарэ́жка ж. Fuerhaken m -s, -, Schüreisen n -s, -, Schürhaken m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

качарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. качэ́ргі іліч. 2, 3, 4) качаргі́, -чэ́ргаў, ж.

Тоўсты жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу.

|| памянш. качарэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

|| прым. качарго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скачаро́жыцца ‘сагнуцца’ (Юрч. Фраз. 1), скучуры́жыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк.). Да качарга (гл.), качарэжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Качары́га рэшткі храпкі капусты з коранем’ («качарыгі — пні ад капусты, як ссякаюць») (Сл. паўн.-зах.). качарэжка ’цвёрдая частка галоўкі капусты’ (Сцяшк. МГ, Касп.). Пад праформай! *kočerbga, *kočbrga Трубачоў (Эт. сл., 10, 105–106) падае шмат слав. слоў такой структуры, у тым ліку рус. кочерыга, кочерыжка і дыял. бел. (Сл. паўн.-зах.) качарыга ’качарыжка з коранем’. Трубачоў (там жа, 106) мяркуе, што зыходным можна лічыць *koćera (гл. пад качарга). да якога дадаецца суф. ‑g‑ з рознымі другаснымі агласоўкамі (аб якіх, дарэчы, пісаў яшчэ Шахматаў, ИОРЯС, 7, 1902, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)