Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Кацямятка 5/523—524
- » - каціная 5/524 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЯМЯ́ТКА (Nepeta),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 250 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — К. каціная, або каціная мята (N. cataria, нар. назвы лясная крапіва, меліса). Трапляецца ў лясах, хмызняках, на пустках. 6 відаў інтрадукаваныя ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі: К. Мусіна (N. mussinii), буйнакветная (N. grandiflora), ножкакалосая (N. podostachys), сібірская (N. sibirica), венгерская (N. pannonica), маньчжурская (N. manchuriensis).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым, апушаным сцяблом выш. да 100 см, з моцным своеасаблівым пахам, які прываблівае кошак (адсюль назва). Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў коласа-, гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Вяночак двухгубы. Плод — 4-арэшак. Эфіраалейныя, прыпраўныя, лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кото́вникм., бот.кацямя́тка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Малі́са, мяліса ’кацямятка каціная, Nepeta cataria L.’ (брэсц.Кіс., Сцяшк., Бяльк.), малі́ца ’тс’ (віц.Кіс., Бел. зельн.). Польск.malisa, malesa, melisa ’тс’, якое з с.-лац.melissa ’меліса’ < ст.-грэч.μελισσόφυλλον.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малі́за, малі́са ’меліса аптэчная, Melissa officinalis L.’ (гродз., Кіс.; міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’пахучая трава, якой націраюць вулей у сярэдзіне і зверху’ (воран., З нар. сл., Сл. ПЗБ). З польск.malesa, malisa ’кацямятка каціная, Nepeta cataria’, якая з лац.melissa, запазычанага са ст.-грэч.μέλισσα ’пчала’.