Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кацю́шаж., разг. (реактивный миномёт) катю́ша
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кацю́ша, ‑ы, ж.
Жартаўліва-ласкавая назва рэактыўнага мінамёта, устаноўленага на аўтамабілі. Наша помста ворагу ў паходзе Прагрымела голасам кацюш.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Кацюша» (рэактыўны мінамёт) 1/459 (іл.); 7/207
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЦЮ́ША»,
мемарыяльны комплекс у г. Орша Віцебскай вобл. Створаны ў 1966 у гонар першага залпа «кацюш», зробленага па ням.-фаш. захопніках 14.7.1941 батарэяй капітана І.А.Флёрава (арх. Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін). На мосце цераз Дняпро і 17-метровым адхоне на розных узроўнях размешчаны гал. часткі мемарыяла. Пры ўваходзе на тэр. комплексу невял. куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы на 7 тумбах рытмічна ўстаноўлены 8-метровыя жалезабетонныя элементы, якія сімвалізуюць мінамётны залп з 7 установак. У цэнтры самай высокай пляцоўкі на пастаменце рэактыўная ўстаноўка «БМ-13». Аб’ядноўвае кампазіцыю бетонны стылабат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЦЮ́ША»,
народная назва баявых машын рэактыўнай артылерыі ў Вял.Айч. вайну. Мяркуюць, што паходжанне назвы звязана з заводскай маркай (літара «К»), якая была на машыне, і з аднайм. папулярнай песняй. Іл. «К» (БМ-13) гл. ў арт.Артылерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
катю́ша(реактивный миномёт) разг.кацю́ша, -шы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недаву́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад недавучыць.
2.узнач.прым. Які не закончыў вучобы, абучэння, не завяршыў адукацыі. Недавучаны гарманіст. □ Бывала, ў халепу і сцюжу Я, недавучаны студэнт, Туліўся да цябе, «кацюша», Пад набрынялы твой брызент.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінамёт, ‑а, М ‑мёце, м.
Гармата, якая страляе снарадамі-мінамі. Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат.Мележ.З-за ракі білі нямецкія мінамёты. Але міны не дасягалі станцыі, дэпо.Лынькоў.
•••
Гвардзейскі мінамёт — бясствольны мінамёт са снарадамі рэактыўнага дзеяння («кацюша»).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)