катрэ́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. катрэ́н катрэ́ны
Р. катрэ́на катрэ́наў
Д. катрэ́ну катрэ́нам
В. катрэ́н катрэ́ны
Т. катрэ́нам катрэ́намі
М. катрэ́не катрэ́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

катрэ́н м., лит. катре́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катрэ́н, ‑а, м.

Вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая мае закончаную думку; чатырохрадкоўе.

[Фр. quatrain ад quatre — чатыры.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАТРЭ́Н (франц. quatrain ад quatre чатыры) у вершаскладанні тое, што чатырохрадкоўе.

т. 8, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

катрэ́н

(фр. quatrain, ад quatre = чатыры)

страфа з чатырох вершаваных радкоў чатырохрадкоўе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катре́н лит. катрэ́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

quatrian [ˈkwɒtreɪn] n. poet. чатырохрадко́ўе, катрэ́н (у санеце)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МОНАСТРАФА́,

від цэласнай, структурна завершанай страфічнай формы. Паводле аб’ёму вершаваных радкоў разнастайная (пераважна дыстых, тэрцэт, катрэн). Монастрафічнымі лічацца многія формы нац. паэзіі (рус. частушка, укр. каламыйка, бел. прыпеўка, арм. айрэн, яп. хоку, танка і г.д.), шэраг устойлівых, шырока распаўсюджаных форм верша — актава, рандо, трыялет, санет і інш.

В.​У.​Ярац.

т. 10, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)