касі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кашу́ ко́сім
2-я ас. ко́сіш ко́сіце
3-я ас. ко́сіць ко́сяць
Прошлы час
м. касі́ў касі́лі
ж. касі́ла
н. касі́ла
Загадны лад
2-я ас. касі́ касі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́сячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

касі́ць¹, кашу́, ко́сіш, ко́сіць; ко́шаны; незак.

1. што. Зразаць траву касой² або касілкай.

К. атаву.

2. перан., каго (што). Нішчыць, забіваць у вялікай колькасці.

Хвароба косіць людзей.

Вайна нас гнула і касіла.

|| зак. скасі́ць, скашу́, ско́сіш, ско́сіць; ско́шаны.

|| наз. кашэ́нне, -я, н. (да 1 знач.) і касьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касі́ць², кашу́, ко́сіш, ко́сіць; незак.

1. што. Рабіць касым, крывым; перакошваць.

К. рот.

2. што і чым. Глядзець коса, убок.

Конь касіў вокам на кучу канюшыны.

3. Быць касавокім, касым.

Левае вока косіць.

|| зак. скасі́ць, скашу́, ско́сіш, ско́сіць; ско́шаны (да 1 знач.) і пакасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны (да 1 знач.).

Скасіць вугал хаты.

Вокны пакасіла (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касі́ць I несов.

1. прям., перен. коси́ть;

к. траву́ — коси́ть траву́;

ку́лі касі́лі людзе́й — пу́ли коси́ли люде́й;

2. (о болезни) сва́ливать, вали́ть, коси́ть;

саба́кам се́на к. — в не́тях (не́тех) быть (обрета́ться и т.п.); скрыва́ться (главным образом от семьи);

хоць касо́ю касі́ — хоть косо́й коси́

касі́ць II несов.

1. (придавать чему-л. косое положение) коси́ть, перека́шивать;

2. (глазами) коси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касі́ць 1, кашу, косіш, косіць; незак., каго-што.

1. Зразаць траву касой ​2 або касілкай. Касіць луг. Касіць атаву. □ Хутка з косамі прыйдуць гурбой дзецюкі, Паплавы касіць стануць рупліва. А. Александровіч. // Быць вострай, добра рэзаць (пра касу). Каса чыста косіць.

2. перан. Губіць, нішчыць, забіваць у вялікай колькасці. Маці .. [Пеці] неўзабаве памерла ад тыфу, які няшчадна касіў людзей пасля доўгай вайны. Ракітны. Трапныя кулі народных мсціўцаў бязлітасна касілі ворага. Сіняўскі.

•••

Сабакам сена косіць (пагард.) — пра таго, хто знаходзіцца невядома дзе і за якім заняткам. — Ну, дзе ж твой муж, Юля? — Круціцца недзе. Сабакам сена косіць. Доўгі рубель збіў з панталыку. Паўлаў.

Хоць касой касі — вельмі многа, процьма. — Грыбоў, ягад — хоць касою касі. Пальчэўскі.

касі́ць 2, кашу, косіш, косіць; незак.

1. што. Рабіць касым; перакошваць, скрыўляць. Касіць плечы.

2. што і чым. Глядзець коса, убок; скошваць (вочы). Мы крочым па самай сярэдзіне вуліцы,.. з хвіліны на хвіліну чакаем каманды і ад гэтага ўвесь час патроху косім у бок на камандзіра свае погляды. Галавач. [Конь] трошкі паварочваў галаву і касіў адным вокам на вароты. Крапіва.

3. Быць касавокім, касым. Кірыны вочы касілі больш, чым звычайна, але гэта цяпер Пракопу было самым мілым і дарагім ва ўсім яе вобліку. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касі́ць

1. с.-г. mähen vt; schniden* vt;

касі́ць се́на Heu mchen; huen vi; Heu rnten (абл);

2. перан (нішчыць) vernchten vt; dahnraffen vt (пра хваробу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Касі́ць1касіць (касой)’ (БРС, Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Дзеяслоў прасл. паходжання. Параўн. бел. касі́цькасіць касой’ (таксама і ў дыялектах), рус. коси́ть, ст.-рус. косити, укр. коси́ти, ст.-польск. kosić, польск. kosić (таксама і ў дыялектах), ст.-чэш. kositiкасіць касой’, чэш. kositi ’тс’, славац. kositi, балг. кося́касіць (касой)’, макед. коси, серб.-харв. ко̀сити, славен. kosíti і г. д. Прасл. *kositiкасіць, зрэзваць; галіць і да т. п.’ Дзеяслоў *kositi з’яўляецца вытворным ад назоўніка *kosa ’каса; від зброі; серп; сякера’, ’баявая сякера’ і да т. п. Звычайна прыводзяцца роднасныя формы: ст.-інд. śásati ’рэжа’, śastrám ’нож’, дан. castrāre ’адрэзваць’ і г. д. Гл. Фасмер, 2, 345; Трубачоў, Эт. сл., 11, 133–135, 142.

Касі́ць2 ’разграбаць зямлю; скрэбці’ (Сл. паўн.-зах., 2): «Курыца косіць зямлю. Куры косяць ячмень. І верабʼі косяць зямлю». Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 431, магчымае запазычанне з літ. мовы. Як крыніца прыводзіцца літ. kàsti ’тс’. Не выключаецца, што такая этымалогія можа мець месца. Але тут не вельмі падыходзіць з фармальнага боку прапануемая крыніца запазычання — літ. дзеяслоў kàsti, хоць па семантыцы ён добра адпавядае бел. лексеме. Таму можна меркаваць аб іншай крыніцы запазычання, дакладней, аб іншай форме гэтага літ. дзеяслова. Параўн. літ. kasýti ’драпаць, скрэбці’ (параўн. Фрэнкель, I, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашэ́нне гл. касіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скасі́ць¹ гл. касіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скасі́ць² гл. касіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)