касцяні́цы, -ні́ц, адз.і́ца, -ы, ж.

Лясная травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных, а таксама ярка-чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны.

|| прым. касцяні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцяні́цы, -ні́ц

1. только мн., бот. (о растении) костяни́ка ж.;

2. собир. костяни́ка ж.;

збіра́ць к. — собира́ть костяни́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Касцяніцы 5/507

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

касцяні́цы, ‑ніц; адз. касцяніца, ‑ы, ж.

1. Лясная травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных.

2. зб. Ярка-чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАСЦЯНІ́ЦЫ (Rubus saxatilis),

кветкавыя расліны сям. ружавых. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, на Беларусі — усюды. Трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах.

Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы), якія сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае. Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматкасцянка з ярка-чырв. сакаўных кіслых плодзікаў. Харч. і лек. расліны.

Касцяніцы камяністыя.

т. 8, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

касцяні́цы мн. бат. (ягады) Stinbrombeere f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

касцяні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. касцяні́ца касцяні́цы
Р. касцяні́цы касцяні́ц
Д. касцяні́цы касцяні́цам
В. касцяні́цу касцяні́цы
Т. касцяні́цай
касцяні́цаю
касцяні́цамі
М. касцяні́цы касцяні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

касця́нкі, -нак обл., см. касцяні́цы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касця́нкі, -нак, адз. -нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Тое, што і касцяніцы.

|| прым. касця́начны, -ая, -ае і касця́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

костяни́ка бот. касцяні́цы, -ні́ц, ед. касцяні́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)