кастэля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Жанчына, якая ведае бялізнай у бальніцы, інтэрнаце, доме адпачынку і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастэля́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кастэля́нка кастэля́нкі
Р. кастэля́нкі кастэля́нак
Д. кастэля́нцы кастэля́нкам
В. кастэля́нку кастэля́нак
Т. кастэля́нкай
кастэля́нкаю
кастэля́нкамі
М. кастэля́нцы кастэля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кастэля́нка ж. кастеля́нша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кастэля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жанчына, якая ведае бялізнай (у інтэрнаце, гасцініцы, бальніцы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кастэля́нкакастэлянка’ (БРС). Параўн. рус. кастеля́нша ’тс’. У ст.-бел. мове ўжо было засведчана гэта слова. Гл. Булыка, Запазыч., 144 (каштелянка; вытворнае ад каштелянъ, кашталянъ, кастелянъ ’камендант замка’). Параўн. яшчэ рус. (старое) кастеля́н ’наглядчык замка або грамадскага будынка’. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца італ. caslellano ’камендант, наглядчык замка’ (а гэта з лац. castellānus, утварэнне ад castellum ’замак’). Як і бел. кастэля́нка (каштелянка), але пры дапамозе іншага суфікса, узнікла рус. кастеля́нша (словаўтварэнне яго не бясспрэчнае; параўн. Шанскі, 2, К, 86). Гл. яшчэ Слаўскі, 2, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кастеля́нша кастэля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)