Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каса́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Народная назва вясковай ластаўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каса́тка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых, падобная на кіта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каса́ткаIж. (ласточка) каса́тка
каса́ткаIIж. (морское животное) коса́тка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каса́ткаIII(морское животное)каса́тка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каса́ткаII(ласточка) ла́стаўка, -кі ж.; каса́тка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каса́ткаIласк., разг. галу́бка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каса́тка1, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Народная назва вясковай ластаўкі. У вясковай ластаўкі, касаткі, хвост мае форму доўгіх вілачак з вострымі канцамі.В. Вольскі.
каса́тка2, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых, падобная на кіта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСА́ТКА (Orcinus orca),
адзіны від роду марскіх млекакормячых сям. дэльфінаў. Пашырана ўсюды, часцей трапляецца ва ўмераных і палярных шыротах.
Даўж. да 10 м, маса да 8 т. Цела чорна-белае, кантрастнае, буйнаплямістае. Грудныя плаўнікі тупыя і шырокія, спінны плаўнік высокі (да 1,7 м у самцоў і да 1 м у самак). Зубы масіўныя, па 10—13 пар уверсе і ўнізе. Нараджае 1 дзіця раз у 3 гады. Драпежнік, корміцца рыбай, галаваногімі малюскамі, нападае на марскіх млекакормячых (дэльфіны, цюлені і інш.). Можа развіваць скорасць да 55 км/гадз. У няволі лёгка прыручаецца і абучаецца.