Карэнішчавыя расліны 5/477, 486

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́НІШЧАВЫЯ РАСЛІ́НЫ,

шматгадовыя расліны з падземнымі відазмененымі сцёбламі — карэнішчамі. На Беларусі найб. вядомыя сярод агароднінных (рэвень, спаржа, хрэн), лек. (аер, валяр’ян, гарычка, купена, ландыш, мыльнік), дэкар. (армерыя, ворлікі, канна, касач, півоня, фіялка, флёкс), дубільных (вадзяная грэчка, дуброўка), фарбавальных (дзівасіл высокі, маруна), кармавых (асака, каласнец, каласоўнік, купкоўка, метлюжок, цімафееўка), ядавітых (варанец, мудранка, цыкута, чамярыца) раслін, цяжкавынішчальнага пустазелля (хвошч, пырнік, свінакроп). Некат. К.р. (напр., каласнец) выкарыстоўваюць для замацавання сыпкіх пяскоў.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карэ́нішчавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карэ́нішчавы карэ́нішчавая карэ́нішчавае карэ́нішчавыя
Р. карэ́нішчавага карэ́нішчавай
карэ́нішчавае
карэ́нішчавага карэ́нішчавых
Д. карэ́нішчаваму карэ́нішчавай карэ́нішчаваму карэ́нішчавым
В. карэ́нішчавы (неадуш.)
карэ́нішчавага (адуш.)
карэ́нішчавую карэ́нішчавае карэ́нішчавыя (неадуш.)
карэ́нішчавых (адуш.)
Т. карэ́нішчавым карэ́нішчавай
карэ́нішчаваю
карэ́нішчавым карэ́нішчавымі
М. карэ́нішчавым карэ́нішчавай карэ́нішчавым карэ́нішчавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карэ́нішчавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае карэнішча. Карэнішчавыя расліны. Карэнішчавыя злакі. Карэнішчавае пустазелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбу́кавыя, ‑ых.

Падсямейства злакаў, пераважна карэнішчавыя шматгадовыя расліны з вельмі развітым адраўнелым сцяблом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аквілегія, гл. Карэнішчавыя расліны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́НІШЧА падземны парастак шматгадовых раслін. У адрозненне ад кораня мае спец. лускападобнае дробнае лісце, пупышкі, прыдаткавыя карані без каранёвага чэхліка і каранёвых валаскоў. Штогод нарастае і ўтварае з верхавінкавых ці пазушных пупышак надземныя парасткі. Асн. функцыі К.: назапашванне пажыўных рэчываў, вегетатыўнае аднаўленне і размнажэнне (гл. Карэнішчавыя расліны).

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСА́ЎКА (Atropa),

род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана К. беладонна, або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада (A. belladonna).

Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая. Лек. расліны.

Красаўка беладонна.

т. 8, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРУШЭ́НЕЦ (Chimaphila),

род кветкавых раслін сям. грушанкавых. 8 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — П. парасоністы (Ch. umbellata). Трапляецца ў хваёвых і мяшаных лясах.

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. да 20 см. Лісце суцэльнае, скурыстае, зімой захоўвае зялёную афарбоўку. Кветкі ружаватыя ў парасонападобных паніклых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. расліны.

Парушэнец парасоністы.

т. 12, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕФРАЛЕ́ПІС (Nephrolepis),

род папарацей сям. даваліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваюць Н. узвышаны (N. cordifolia).

Карэнішчавыя расліны. Лісце перыстае, раскідзістае, паніклае, даўж. да 3 м, сорусы са спорамі размешчаны на канцах жылак. Укарочаныя сцёблы даюць гарыз. парасткі, на якіх развіваюцца новыя разеткі лісця. Дэкар. расліны.

В.​В.​Маўрышчаў.

Нефралепіс узвышаны.

т. 11, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)