Карэлятыўныя функцыі 10/61

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

карэляты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карэляты́ўны карэляты́ўная карэляты́ўнае карэляты́ўныя
Р. карэляты́ўнага карэляты́ўнай
карэляты́ўнае
карэляты́ўнага карэляты́ўных
Д. карэляты́ўнаму карэляты́ўнай карэляты́ўнаму карэляты́ўным
В. карэляты́ўны (неадуш.)
карэляты́ўнага (адуш.)
карэляты́ўную карэляты́ўнае карэляты́ўныя (неадуш.)
карэляты́ўных (адуш.)
Т. карэляты́ўным карэляты́ўнай
карэляты́ўнаю
карэляты́ўным карэляты́ўнымі
М. карэляты́ўным карэляты́ўнай карэляты́ўным карэляты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карэляты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н.; суадносны.

Карэлятыўныя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэляты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які знаходзіцца ў карэляцыі з чым‑н.; суадносны. Карэлятыўныя паняцці. Карэлятыўныя пары слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ ФІ́ЗІКА,

раздзел тэарэтычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці сістэм з вялікай колькасцю часціц (малекул, атамаў, іонаў, электронаў, фатонаў і інш.). Вызначае ўплыў мікраструктуры рэчыва на ўсе яго фіз. ўласцівасці (дыэлектрычныя, вязкія, пругкія, акустычныя і інш.). У С.ф. ўваходзіць статыстычная тэрмадынаміка, якая вывучае ўласцівасці рэчыва ў стане статыстычнай раўнавагі (нераўнаважныя ўласцівасці і працэсы даследуе кінетыка фізічная), вызначае залежнасць паміж ціскам, аб’ёмам і т-рай у сістэме (ураўненне стану рэчыва) у адпаведнасці з характарам сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння. Метады С.ф. выкарыстоўваюцца ў тэорыі атама, атамнага ядра, радыёфізіцы, астрафізіцы і інш.

Падзяляецца на класічную і квантавую. Асновы класічнай С.ф. закладзены ў 2-й пал. 19 ст. працамі Р.​Клаўзіуса, Дж.​К.​Максвела, Л.​Больцмана, Дж.​Гібса. Квантавая С.ф., заснаваная на законах квантавай механікі, распрацавана ў 1-й пал. 20 ст. Матэм. аснова С.ф. — імавернасцей тэорыя. Паводзіны часціц вызначаюцца законам размеркавання — функцыяй, якая ўстанаўлівае імавернасць знаходжання любой групы часціц у пэўным інтэрвале скарасцей у зададзенай частцы аб’ёму. С.ф. паказвае сувязь закону размеркавання з тэрмадынамічнымі функцыямі, якія апісваюць сістэму як суцэльнае асяроддзе. Закон размеркавання ў энергетычным выяўленні дае імавернасць дадзенай частцы часціц мець поўную энергію ў пэўным інтэрвале значэнняў. Паводле закону размеркавання выражаюцца частковыя функцыі размеркавання (карэлятыўныя функцыі), якія вызначаюць паводзіны асобных груп малекул. Карэлятыўныя функцыі задавальняюць сістэму інтэградыферэнцыяльных ураўненняў. Асобнае значэнне маюць унарная і бінарная функцыі, праз якія вызначаюцца асн. характарыстыкі сістэмы і структура рэчыва. У нераўнаважным стане закон размеркавання становіцца складанай функцыяй часу. Аналаг карэлятыўных функцый у нераўнаважным стане — кінетычныя функцыі. У канцы 20 ст. дасягнуты значныя вынікі ў С.ф. неабарачальных працэсаў (адкрытых сістэм), у разуменні ўзнікнення ўпарадкаванасці ў першапачатковым хаатычным стане рэчыва.

На Беларусі пытанні С.ф. распрацоўваюцца ў ін-тах фіз. профілю Нац. АН, Бел. тэхнал. ун-це, БДУ і інш.

Літ.:

Боголюбов Н.Н. Проблемы динамической теории в статистической физике. М.; Л., 1946;

Ротт Л.А. Статистическая теория молекулярных систем. М., 1979;

Климонтович Ю.Л. Статистическая теория открытых систем. Ч. 1—3. М., 1995—2001;

Немцов В.Б. Неравновесная статистическая механика с ориентационным порядком. Мн., 1997.

Л.​А.​Рот.

т. 15, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)