карыяло́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. карыяло́гія
Р. карыяло́гіі
Д. карыяло́гіі
В. карыяло́гію
Т. карыяло́гіяй
карыяло́гіяю
М. карыяло́гіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карыяло́гія ж., биол. кариоло́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРЫЯЛО́ГІЯ (ад карыя... + ...логія),

навука пра будову і функцыі, эвалюцыю і асобныя структуры клетачнага ядра (храмасом, ядзерка, ядзернай абалонкі); раздзел цыталогіі. Даследуе мікраскапічную і субмікраскапічную будову і паводзіны ядзерных структур пры розных формах дзялення ядра клеткі (амітоз, мітоз, меёз, эндамітоз) і ў прамежку паміж дзяленнямі (інтэрфаза), будову і заканамернасці рэпрадукцыі (гл. Рэдуплікацыя храмасом). Выкарыстоўваюць метады аптычнай і электроннай мікраскапіі, цытахіміі, аўтарадыяграфіі, морфаметрыі. К. ўзнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. пасля выяўлення вядучай ролі ядра клеткі ў спадчыннасці. На Беларусі даследаванні па К. праводзяцца з 1960-х г. У БДУ на кафедры генетыкі вывучаюць механізмы дзялення клетак пры мітозе і меёзе, у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі вядуць работы па К. культурных раслін і ракавых клетак жывёл, у Бел. НДІ жывёлагадоўлі — па К. с.-г. жывёл, у Мінскім мед. ін-це — па К. чалавека.

А.​С.​Леанцюк.

т. 8, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карыяло́гія

(ад карыя- + -логія)

раздзел цыталогіі, які вывучае клетачнае ядро і яго састаўныя элементы (храмасомы, ядзерную абалонку і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кариоло́гия биол. карыяло́гія, -гіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРЫЯ... (ад грэч. karyon арэх, ядро арэха), першая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на іх адносіны да клетачнага ядра, напр., карыялогія, карыяплазма.

т. 8, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)