кары́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кары́чны |
кары́чная |
кары́чнае |
кары́чныя |
| Р. |
кары́чнага |
кары́чнай кары́чнае |
кары́чнага |
кары́чных |
| Д. |
кары́чнаму |
кары́чнай |
кары́чнаму |
кары́чным |
| В. |
кары́чны (неадуш.) кары́чнага (адуш.) |
кары́чную |
кары́чнае |
кары́чныя (неадуш.) кары́чных (адуш.) |
| Т. |
кары́чным |
кары́чнай кары́чнаю |
кары́чным |
кары́чнымі |
| М. |
кары́чным |
кары́чнай |
кары́чным |
кары́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кары́чны, ‑ая, ‑ае.
1. У складзе назваў некаторых трапічных дрэў сямейства лаўровых. Карычнае дрэва.
2. Які здабываецца, атрымліваецца з карыцы 2. Карычная кіслага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́ца, -ы, ж.
Высушаная пахучая кара з галінак карычных дрэў, ужыв. як прыправа.
|| прым. кары́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАРЫ́ЦА,
высушаная кара галінак карычных дрэў роду карычнік. Матава-жоўта-бурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Мае эфірны алей (1—2%), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы. Лепшыя гатункі К. з кары цэйлонскага і кіт. карычных дрэў. Выкарыстоўваецца ў кандытарскай прам-сці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).
т. 8, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМФО́РАВАЕ ДРЭ́ВА,
камфоравы лаўр (Cinnamomum camphora), кветкавая расліна сям. лаўровых, від роду карычнік, або карычны лаўр. Радзіма — Паўд.-Усх. трапічная Азія. Утварае лясы. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках многіх краін, у т. л. на чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Шматгадовазялёнае дрэва да 50 м выш. і 3 м у дыяметры, з карой, якая дае трэшчыны Лісце простае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, белаватыя ці жаўтаватыя, сабраныя ў кальчакі. Плод — цёмна-сіняя сакаўная касцянка. Вегетатыўныя органы і плады маюць прыемны востры пах камфары. Тэхн., дэкар., інсектыцыдная і лек. расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Г.У.Вынаеў.
т. 7, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)