Дзяржаўны акт на права карыстання зямлёю 4/226, 557

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКТ НА ПРА́ВА ВАЛО́ДАННЯ (КАРЫСТА́ННЯ) ЗЯМЛЁЙ,

дзярж. пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам. Выдаецца мясц. Саветамі дэпутатаў, інш. дзярж. органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў 2 экзэмплярах: 1-ы экз. выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, 2-і захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпутатаў. Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзярж. зямельным заканадаўствам.

Н.​А.​Карповіч.

т. 1, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карыста́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. карыста́нне
Р. карыста́ння
Д. карыста́нню
В. карыста́нне
Т. карыста́ннем
М. карыста́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інса́йд

‘даныя, прызначаныя для ўнутранага карыстання’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інса́йд інса́йды
Р. інса́йда інса́йдаў
Д. інса́йду інса́йдам
В. інса́йд інса́йды
Т. інса́йдам інса́йдамі
М. інса́йдзе інса́йдах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зрэ́заны, -ая, -ае.

Тупы ад доўгага карыстання.

Зрэзанае лязо нажа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазяме́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўладання і карыстання зямлёй.

П. падатак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гіст.).

Пасведчанне на права карыстання ў дарозе казённымі коньмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрапа́ны, -ая, -ае.

Які страціў першапачатковы выгляд ад працяглага або неахайнага карыстання.

Патрапаная вопратка.

П. часопіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заабані́раваць

‘набыць права карыстання чым-небудзь на пэўны тэрмін’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заабані́рую заабані́руем
2-я ас. заабані́руеш заабані́руеце
3-я ас. заабані́руе заабані́руюць
Прошлы час
м. заабані́раваў заабані́равалі
ж. заабані́равала
н. заабані́равала
Загадны лад
2-я ас. заабані́руй заабані́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час заабані́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.

1. што. Адрамантаваць, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. рухавік.

2. што. Падвастрыўшы, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. брытву.

3. чаго. Унесці вялікую колькасць паправак, змен (у тэкст, карэктуру і пад.).

Н. памылак.

|| незак. напраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)