КАРУСЕ́ЛЬНАЯ ПЕЧ,
прамысловая печ, у якой вырабы награваюцца на дыскавым вярчальным подзе. Апальваецца газам або вадкім палівам з дапамогай гарэлак ці фарсунак. Выкарыстоўваецца ў масавай вытв-сці для награвання дробных метал. загатовак перад каваннем.
т. 8, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карусе́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
карусе́льны |
карусе́льная |
карусе́льнае |
карусе́льныя |
| Р. |
карусе́льнага |
карусе́льнай карусе́льнае |
карусе́льнага |
карусе́льных |
| Д. |
карусе́льнаму |
карусе́льнай |
карусе́льнаму |
карусе́льным |
| В. |
карусе́льны (неадуш.) карусе́льнага (адуш.) |
карусе́льную |
карусе́льнае |
карусе́льныя (неадуш.) карусе́льных (адуш.) |
| Т. |
карусе́льным |
карусе́льнай карусе́льнаю |
карусе́льным |
карусе́льнымі |
| М. |
карусе́льным |
карусе́льнай |
карусе́льным |
карусе́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
така́рна-карусе́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
така́рна-карусе́льны |
така́рна-карусе́льная |
така́рна-карусе́льнае |
така́рна-карусе́льныя |
| Р. |
така́рна-карусе́льнага |
така́рна-карусе́льнай така́рна-карусе́льнае |
така́рна-карусе́льнага |
така́рна-карусе́льных |
| Д. |
така́рна-карусе́льнаму |
така́рна-карусе́льнай |
така́рна-карусе́льнаму |
така́рна-карусе́льным |
| В. |
така́рна-карусе́льны (неадуш.) така́рна-карусе́льнага (адуш.) |
така́рна-карусе́льную |
така́рна-карусе́льнае |
така́рна-карусе́льныя (неадуш.) така́рна-карусе́льных (адуш.) |
| Т. |
така́рна-карусе́льным |
така́рна-карусе́льнай така́рна-карусе́льнаю |
така́рна-карусе́льным |
така́рна-карусе́льнымі |
| М. |
така́рна-карусе́льным |
така́рна-карусе́льнай |
така́рна-карусе́льным |
така́рна-карусе́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
РА́ЛІ (англ. rally літар. злёт, збор),
комплексныя спаборніцтвы на аўтамабілях (аўтаралі) ці матацыклах (мотаралі) на рэгулярнасць руху па зададзеным маршруце; адзін з тэхнічных відаў спорту. У праграму Р. ўключаюцца таксама дадатковыя скарасныя спаборніцтвы: гонкі па шашы, дарожках іпадрома, участках горных дарог, па фігурным ваджэнні і інш. Звычайна дыстанцыя Р. 1—2 тыс. км, колькасць дадатковых спаборніцтваў 20—40. У Р. выкарыстоўваюцца пераважна серыйныя аўтамабілі з некат. канструктыўнымі зменамі.
Першыя спаборніцтвы тыпу Р. адбыліся ў 1894 па маршруце Парыж—Руан—Парыж. Міжнар. спаборніцтвы «Р. Монтэ-Карла» праводзяцца з 1911. З 1940-х г. Р. найб. пашыраны ў Аўстрыі. Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і інш. краінах. Найбуйнейшыя міжнар. Р.: — «Парыж—Дакар», «1000 азёр» (у Фінляндыі), «Руская зіма» (у Расіі) і інш. Асабістыя чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1953, першынствы свету — з 1972.
На Беларусі спаборніцтвы па Р. практыкуюцца з 1960-х г. (акрамя 1992—99). Федэрацыя аўтамаб. спорту працуе з 1992. У 1997 У Мінскай вобл. праведзены этап міжнар. Р. «Парыж—Краснаярск» і дадатковая (карусельная) гонка на трасе «Баравая». Штогод адбываюцца рэсп. летнія і зімовыя спаборніцтвы. Гл. таксама Аўтамабільны спорт.
т. 13, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)