ка́рпавыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. ка́рпавыя
Р. ка́рпавых
Д. ка́рпавым
В. ка́рпавых
Т. ка́рпавымі
М. ка́рпавых

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́рпавыя сущ., мн., зоол. ка́рповые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Карпавыя 1/518; 2/205, 494; 3/41, 135, 177, 200, 299, 321, 369; 4/96, 455; 5/432, 457; 6/102, 346, 378; 8/19, 474, 669; 9/204, 315, 524; 10/250; 11/214, 530, 540

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ка́рпавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́рпавы ка́рпавая ка́рпавае ка́рпавыя
Р. ка́рпавага ка́рпавай
ка́рпавае
ка́рпавага ка́рпавых
Д. ка́рпаваму ка́рпавай ка́рпаваму ка́рпавым
В. ка́рпавы (неадуш.)
ка́рпавага (адуш.)
ка́рпавую ка́рпавае ка́рпавыя (неадуш.)
ка́рпавых (адуш.)
Т. ка́рпавым ка́рпавай
ка́рпаваю
ка́рпавым ка́рпавымі
М. ка́рпавым ка́рпавай ка́рпавым ка́рпавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́рповые мн., сущ., зоол. ка́рпавыя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́рпавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карпа, належыць яму. Карпава луска.

2. у знач. наз. ка́рпавыя, ‑ых. Сямейства касцістых рыб, пераважна прэснаводных, да якога адносяцца лешч, сазан, карн, вобла і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПІСТАРХІ́ДЫ (Opisthorchiadae),

сямейства гельмінтаў класа смактуноў; паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека. У сусв. фауне 29 родаў, больш за 100 відаў. На Беларусі 4 віды. Найб. пашыраны апістарх кашэчы (Opistorchis felineus) — узбуджальнік апістархозу.

Даўж. каля 1 см. Развіваюцца ў прамежкавых (малюскі), дадатковых (карпавыя рыбы) і канчатковых гаспадароў (рыбаедныя жывёлы і чалавек).

Да арт. Апістархіды. Апістарх кашэчы (павялічаны).

т. 1, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПАЕ́ДЫ, карпавыя вошы (Branchiura),

атрад ракападобных. 130 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі 2 віды: К. звычайны, або рыбіна вош (Argulus foliaceus), і К. японскі (A. japonicus). Крывасмокі. Паразітуюць на скуры, плаўніках, шчэлепах і ў ротавай поласці карпавых і ласасёвых рыб.

Даўж. да 30 мм. Цела шырокае, авальнае, пляскатае, шаравата-зялёнае. Пярэдняя ч. цела ўкрыта шчытком (карапаксам). Маюць смактальны хабаток, 4 пары двухгалінастых плавальных канечнасцей. Раздзельнаполыя.

Карпаеды: 1 — рыбіна вош (а — выгляд спераду; б — знізу); 2 — японскі.

т. 8, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)