карнава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карнава́льны карнава́льная карнава́льнае карнава́льныя
Р. карнава́льнага карнава́льнай
карнава́льнае
карнава́льнага карнава́льных
Д. карнава́льнаму карнава́льнай карнава́льнаму карнава́льным
В. карнава́льны (неадуш.)
карнава́льнага (адуш.)
карнава́льную карнава́льнае карнава́льныя (неадуш.)
карнава́льных (адуш.)
Т. карнава́льным карнава́льнай
карнава́льнаю
карнава́льным карнава́льнымі
М. карнава́льным карнава́льнай карнава́льным карнава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карнава́льны карнава́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карнава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карнавала. Карнавальнае шэсце. Карнавальны вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карнава́льны Krneval- [-vɑl-], Fsching(s)-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

карнава́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Гулянне-маскарад з песнямі, танцамі [першапачаткова вясенняе — у Італіі].

Навагодні к.

|| прым. карнава́льны, -ая, -ае.

Карнавальнае шэсце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свято́чна-карнава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свято́чна-карнава́льны свято́чна-карнава́льная свято́чна-карнава́льнае свято́чна-карнава́льныя
Р. свято́чна-карнава́льнага свято́чна-карнава́льнай
свято́чна-карнава́льнае
свято́чна-карнава́льнага свято́чна-карнава́льных
Д. свято́чна-карнава́льнаму свято́чна-карнава́льнай свято́чна-карнава́льнаму свято́чна-карнава́льным
В. свято́чна-карнава́льны (неадуш.)
свято́чна-карнава́льнага (адуш.)
свято́чна-карнава́льную свято́чна-карнава́льнае свято́чна-карнава́льныя (неадуш.)
свято́чна-карнава́льных (адуш.)
Т. свято́чна-карнава́льным свято́чна-карнава́льнай
свято́чна-карнава́льнаю
свято́чна-карнава́льным свято́чна-карнава́льнымі
М. свято́чна-карнава́льным свято́чна-карнава́льнай свято́чна-карнава́льным свято́чна-карнава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карнава́льный карнава́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

karnawałowy

карнавальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zapustny

масленічны; карнавальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БАТЛЕ́ЙКА,

бетлейка (ад Betleem — польская назва г. Віфлеем, дзе нарадзіўся Хрыстос), бел. нар. тэатр лялек. Вядома з 16 ст. Узнікненне батлейкі звязана са святам Каляд. Т-ры падобнага тыпу вядомы ў Польшчы (шопка) і на Украіне (вяртэп).

Вытокі батлейкі ў сярэдневяковым містэрыяльным т-ры Зах. Еўропы, адкуль праз Польшчу прынесены езуітамі на Беларусь. Развіваўся ў цеснай сувязі са школьным тэатрам. Фактычна батлейка — «народная асіміляцыя школьнай драмы з яе інтэрмедыямі» (Ф.Аляхновіч). На працягу ўсяго існавання батлейкі разыгрывалася п’еса «Цар Ірад». Паказ складаўся з 2 частак: сур’ёзнай, якая апавядала пра нараджэнне Хрыста і ганенне яго царом Ірадам (т.зв. асн. сюжэт), і камедыйнай — інтэрмедый звычайна вясёлага зместу, з жартаўлівымі дыялогамі ці маналогамі, песнямі, танцамі. Часткі не мелі агульнага сюжэта, паміж сабой спалучаліся механічна, фармальна, фактычна іх аб’ядноўваў своеасаблівы карнавальны настрой, уласцівы Калядам. Біблейскія падзеі ў батлейцы набывалі адвольную нар. трактоўку. Пры адным традыцыйным асн. сюжэце паказы батлейкі ў розных рэгіёнах яе бытавання адрозніваліся менавіта інтэрмедыямі, сярод якіх «Мужык (Мацей) і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Скамарох з мядзведзем», «Вольскі — купец польскі», «Цыган і цыганка» і інш. Папулярныя персанажы інтэрмедый — Мужык, Доктар, Яўрэй, Франт (чужаземец), Цыган, Казак і інш. Для паказаў батлейкі рабілі 2-павярховую скрынку накшталт царквы або хаткі. Батлеечнікі (або «ралёшнікі») вадзілі драўляныя лялькі на шпянях па проразях у падлозе паверхаў. Сцэна кожнага паверха мела 3 аддзелы: вял. цэнтральны, дзе адбывалася дзеянне, і меншыя бакавыя (для ўваходаў і выхадаў).

Батлейка шырока бытавала па ўсёй Беларусі. Разнавіднасцямі яе былі жлоб і яселка. Паказы адбываліся па хатах, у корчмах, на вуліцах гарадоў, мястэчак, вёсак, суправаджаліся музыкай (найчасцей скрыпка і бубен). Асаблівае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога т-ра (Віцебск, Веліж). У канцы 19 — пач. 20 ст. жанравыя сцэны батлейкі выконваліся не толькі лялькамі, а непасрэдна акцёрамі (жывая батлейка ці батлея). На пач. 20 ст. своеасаблівай з’явай стала батлейка Патупчыка (Докшыцы), дзе апрача традыцыйнага паказу дэманстраваліся і бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. Гэты ж прынцып пакладзены ў аснову дзейнасці Залескага нар. т-ра «Батлейка» (арганізаваны Я.Ліс і А.Лосем у 1983). З канца 1980-х г. робяцца спробы адрадзіць традыц. паказы батлейкі на Каляды. З 1991 яны адбываюцца ў філіяле музея М.Багдановіча «Беларуская хатка» ў Мінску (батлейка з’яўляецца фрагментам экспазіцыі), а прафесійныя т-ры — Дзярж. т-р лялек і Тэатр-студыя кінаакцёра — паставілі батлеечную п’есу «Цар Ірад» (у сваёй інтэрпрэтацыі).

Літ.:

Барышаў Г.І., Саннікаў А.К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962;

Народны тэатр. Мн., 1983.

Дз.У.Стэльмах.

т. 2, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)