кармі́нава-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кармі́нава-чырво́ны кармі́нава-чырво́ная кармі́нава-чырво́нае кармі́нава-чырво́ныя
Р. кармі́нава-чырво́нага кармі́нава-чырво́най
кармі́нава-чырво́нае
кармі́нава-чырво́нага кармі́нава-чырво́ных
Д. кармі́нава-чырво́наму кармі́нава-чырво́най кармі́нава-чырво́наму кармі́нава-чырво́ным
В. кармі́нава-чырво́ны (неадуш.)
кармі́нава-чырво́нага (адуш.)
кармі́нава-чырво́ную кармі́нава-чырво́нае кармі́нава-чырво́ныя (неадуш.)
кармі́нава-чырво́ных (адуш.)
Т. кармі́нава-чырво́ным кармі́нава-чырво́най
кармі́нава-чырво́наю
кармі́нава-чырво́ным кармі́нава-чырво́нымі
М. кармі́нава-чырво́ным кармі́нава-чырво́най кармі́нава-чырво́ным кармі́нава-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РУБІ́Н (позналац. rubinus ад лац. ruber чырвоны),

мінерал, празрыстая чырвоная разнавіднасць карунду; каштоўны камень. Афарбоўка абумоўлена прымессю хрому (Cr​3+); адценні (пурпурныя, бураватыя і фіялетавыя) звязаны з прымесямі жалеза (Fe​3+) і ванадыю (V​3+). Характэрна кармінава-чырвоная флюарэсцэнцыя ў сонечным і ультрафіялетавым святле. Паходжанне метасаматычнае. Прамысл. радовішчы: элювіяльна-дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы. Найбуйнейшыя радовішчы Р. ў М’янме, Афганістане, Індыі і інш. Прыродныя Р. выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні 1 парадку. Р., што сінтэзуюцца ў прамысл. маштабах, выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, ювелірнай і гадзіннікавай справе.

Рубін.

т. 13, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАЎНА́, дзяцел чорны (Dryocopus martius),

птушка сям. дзятлавых. Пашырана ў старых высакастволых хваёвых і мяшаных лясах Еўразіі. На Беларусі нешматлікі аселы від, трапляецца ўсюды. Нар. назвы жолна, чорная жолна.

Даўж. цела да 50 см, маса да 360 г. Ад інш. дзятлаў адрозніваецца буйнымі памерамі і чорнай афарбоўкай (адсюль другая назва). Апярэнне з метал. бляскам на спіне. У самца на цемі і патыліцы, у самак на патыліцы кармінава-чырв. або малінава-чырв. «шапачка». Гнёзды ў дуплах дрэў, якія сама выдзёўбвае. Нясе 3—6 яец. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі, якія водзяцца пад карой і ў драўніне (мурашкі-шашалі, караеды, вусачы і інш.).

Жаўна: 1 — самка: 2 — самец.

т. 6, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)