Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
карму́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Карыта, скрынка і пад., у якія кладуць корм для жывёлы, птушак.
2.перан. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што-н. для сябе незаконным спосабам (разм., неадабр.).
|| прым.карму́шачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карму́шкаж. корму́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Прыстасаванне (у выглядзе карыта, скрынкі і пад.), у якое закладваюць корм для жывёлы, птушак. Птушыная кармушка. □ У кармушках зелянела атава.Броўка.
2.Разм.пагард. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што‑н. для сябе незаконным спосабам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРМУ́ШКА,
абсталяванне для скормлівання кармоў с.-г. жывёлам і птушкам. Умяшчае макс. разавую порцыю кармоў, забяспечвае гігіенічныя ўмовы кармлення, зручная для загрузкі кармоў, ачысткі і дэзінфекцыі.
Бываюць стацыянарныя, паўстацыянарныя (пад’ёмныя), пераносныя, перасоўныя і аўтам. (аўтакармушкі). Выкарыстоўваюць таксама К.-транспарцёры, кармавыя карыты, К. камбінаваныя, індывідуальныя і групавыя. Для буйн. раг. жывёлы найчасцей выкарыстоўваюць стацыянарныя К. з адна- і двухбаковым падыходам, на даільных устаноўках — індывідуальныя для канцэнтраванага корму, для свіней — адна- і двухбаковыя, у якіх задні борт вышэйшы за пярэдні, для курэй — аўтакармушкі бункернага тыпу і жалабковыя.
Кармушкі: а — кармушка-транспарцёр (1 — стужка, 2 — ланцуг); б — аўтакармушка (1 — карыта, 2 — бункер з кормам, 3 — размеркавальны конус); в — аўтакармушка з сістэмай распазнавання жывёл (1 — камбікорм, 2 — станцыя кіравання, 3 — антэна, 4 — датчык, 5 — шнэкавы дазатар); г, д — паваротная і спараная кармушкі для свіней, е — бункерная аўтакармушка для курэй (1 — конусны бункер, 2 — кормаправод, 3 — кармавая чаша).