мо́нтэ-ка́рлінскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мо́нтэ-ка́рлінскі |
мо́нтэ-ка́рлінская |
мо́нтэ-ка́рлінскае |
мо́нтэ-ка́рлінскія |
| Р. |
мо́нтэ-ка́рлінскага |
мо́нтэ-ка́рлінскай мо́нтэ-ка́рлінскае |
мо́нтэ-ка́рлінскага |
мо́нтэ-ка́рлінскіх |
| Д. |
мо́нтэ-ка́рлінскаму |
мо́нтэ-ка́рлінскай |
мо́нтэ-ка́рлінскаму |
мо́нтэ-ка́рлінскім |
| В. |
мо́нтэ-ка́рлінскі (неадуш.) мо́нтэ-ка́рлінскага (адуш.) |
мо́нтэ-ка́рлінскую |
мо́нтэ-ка́рлінскае |
мо́нтэ-ка́рлінскія (неадуш.) мо́нтэ-ка́рлінскіх (адуш.) |
| Т. |
мо́нтэ-ка́рлінскім |
мо́нтэ-ка́рлінскай мо́нтэ-ка́рлінскаю |
мо́нтэ-ка́рлінскім |
мо́нтэ-ка́рлінскімі |
| М. |
мо́нтэ-ка́рлінскім |
мо́нтэ-ка́рлінскай |
мо́нтэ-ка́рлінскім |
мо́нтэ-ка́рлінскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мо́нте-ка́рлинский мо́нтэ-ка́рлінскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ХАСІДЫ́ЗМ (ад стараж.-яўр. хасід — набожны),
рэлігійна-містычны рух у іудаізме. Узнік у 1-й пал. 18 ст. на Валыні, Падоллі, Галіцыі і пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусв. яўрэйства. У аснове веравучэння Х. — спалучэнне элементаў рабінізму і Кабалы (іудзейскай містыкі). Яго заснавальнік І.Бешт (1700—60) прапанаваў вернікам містычны спосаб пазбегнуць роспачы і заняпаду без скрупулёзнага выканання абрадаў і глыбокага вывучэння Талмуда, як таго патрабавалі рабінска-кагальныя вярхі.
На Беларусь Х. пранік у 1770-я г. і сустрэў супраціўленне з боку прыхільнікаў традыц. рабіністычнага іудаізму. Першым прапаведнікам Х. стаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін; А.Карлінскі), які засн. тут 1-ю хасідскую абшчыну. Пазней пад кіраўніцтвам Ш.Залмана з Лёзна, духоўнага правадыра бел.-літ. хасідаў, былі праведзены рэформы ў рэліг. дагматыцы і абраднасці і заснаваны новы, больш рацыянальны кірунак у Х. — Хабад. Буйныя цэнтры Х. ўзніклі ў Століне, Ляхавічах, мяст. Адмур Гродзенскай губ. і інш. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі хасіды атрымалі больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрад выдаў «Палажэнне», у якім прызнаў існаванне ў рас. яўрэйстве 2 кірункаў, узаконіў іх, і Х. заняў легальнае месца ў рэліг. жыцці яўрэяў Беларусі. У наш час паслядоўнікі Хабада — «Любавіцкія хасіды» (назва ад мяст. Любавічы Магілёўскай губ., цяпер у Смаленскай вобл. Расіі, дзе жылі нашчадкі Залмана), якіх узначальвае дынастыя Шнеерсонаў; з 1940 маюць цэнтр у Нью-Йорку.
Літ.:
Бершадский С. Литовские евреи. СПб., 1883;
Герасімава І.П. Прадпасылкі і станаўленне хасідызму на Беларусі // Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Мн., 1995.
І.П.Герасімава.
т. 16, с. 559
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)