карбана́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карбана́рскі карбана́рская карбана́рскае карбана́рскія
Р. карбана́рскага карбана́рскай
карбана́рскае
карбана́рскага карбана́рскіх
Д. карбана́рскаму карбана́рскай карбана́рскаму карбана́рскім
В. карбана́рскі (неадуш.)
карбана́рскага (адуш.)
карбана́рскую карбана́рскае карбана́рскія (неадуш.)
карбана́рскіх (адуш.)
Т. карбана́рскім карбана́рскай
карбана́рскаю
карбана́рскім карбана́рскімі
М. карбана́рскім карбана́рскай карбана́рскім карбана́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАРБАНА́РЫІ (італьян. carbonaro літар. вугальшчык),

члены тайнага аднайм. т-ва ў Італіі і інш. краінах Еўропы ў 1-й пал. 19 ст. З’явіліся ў пач. 19 ст. на Пд Італіі, пасля 1815 і ў інш. італьян. дзяржавах. Змагаліся за нац. вызваленне ад франц., потым аўстр. панавання і ўстанаўленне канстытуцыйнага ладу. Прадстаўлялі розныя слаі грамадства ад сялян да ліберальных дваран і ніжэйшага духавенства. Запазычылі ў масонаў складаную іерархічную структуру і сістэму абрадаў, мелі сваю сімволіку. Назву «К.» звязвалі з легендай пра сваё паходжанне ад сярэдневяковых вугальшчыкаў, якія ўрачыстым рытуалам выпальвання драўлянага вугалю сімвалізавалі духоўнае ачышчэнне чалавека; падобны абрад яны выконвалі і на тайных сходах членаў т-ва. К. ўзначальвалі рэвалюцыі 1820—21 у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій і П’емонце. Пасля іх паражэння хутка аднавілі дзейнасць як неакарбанарскі рух (існаваў да 1840-х г.). Удзельнічалі ў паўстаннях 1831 у абласцях Эмілія-Раманья і Парма. Пад уплывам італьян. К. узнік карбанарскі рух у Францыі, Швейцарыі і на Балканах. Пазней уліліся ў інш. тайныя т-вы. У 1-й трэці 19 ст. словам «К.» часта называлі кожнага рэвалюцыянера-змоўшчыка.

т. 8, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)