кара́чка

‘прадстаўніца каракскай народнасці’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кара́чка кара́чкі
Р. кара́чкі кара́чак
Д. кара́чцы кара́чкам
В. кара́чку кара́чак
Т. кара́чкай
кара́чкаю
кара́чкамі
М. кара́чцы кара́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кара́чка,

гл. каракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́кі, -аў, адз. кара́к, -а, м.

Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкага краю.

|| ж. кара́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. кара́кскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коря́чка кара́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́кі, ‑аў; адз. карак, ‑а, м.; карачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. карачкі, ‑чак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Каракскай аўтаномнай акругі Камчацкай вобласці РСФСР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кара́чкі ’кукішкі, карачкі’ (Шат., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), карачы ’тс’ (Сцяц. Нар.), укр. карачки ’тс’, рус. корячка ’тс’ да korakъ (параўн. серб.-харв. ко̏рак, славен. korák ’крок’), якое ў сваю чаргу да korkъ ’нага’ (гл. крок, якое запазычана з польск. мовы) (Трубачоў, Эт. сл., 2, 50, 77–80). Прасл. korakъ паводле Трубачова адлюстроўвае фальшывае поўнагалоссе, якое спарадычна ўзнікала яшчэ ў праславянскі перыяд. Калі гэта так, то лексема карачкі з’яўляецца рэліктам усходнеславянскіх паралеляў да серб.-харв. ко̀рак і іншых паўднёва-славянскіх лексем: карачка < koračьka < korakъ. Форма карачы хутчэй за ўсё другаснае ўтварэнне па аналогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)