караці́н, -у, м. (спец.).

Аранжава-жоўты пігмент, які спрыяе ўтварэнню ў арганізме вітаміну A.

У моркве многа караціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караці́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. караці́н
Р. караці́ну
Д. караці́ну
В. караці́н
Т. караці́нам
М. караці́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

караці́н, -ну м. кароти́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караці́н, ‑у, м.

Аранжава-жоўты пігмент, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечным жаўтку і інш. і служыць матэрыялам для ўтварэння вітаміну А.

[Ад лац. carota — морква.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караці́н

(рус. каротин, ад лац. carota = морква)

жоўта-аранжавы пігмент з групы караціноідаў, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечным жаўтку і інш. і служыць для ўтварэння вітаміну А.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бэта-караці́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бэта-караці́н бэта-караці́ны
Р. бэта-караці́ну бэта-караці́наў
Д. бэта-караці́ну бэта-караці́нам
В. бэта-караці́н бэта-караці́ны
Т. бэта-караці́нам бэта-караці́намі
М. бэта-караці́не бэта-караці́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Гама-карацін 5/434

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кароти́н спец. караці́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караціно́іды

(ад карацін + -оід)

прыродныя фарбавальныя рэчывы (пігменты), якія ёсць у тканках вышэйшых раслін, водарасцях, грыбах, бактэрыях і прымаюць удзел у фотасінтэзе; да іх належаць карацін і ксантафіл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НАФТЭ́НЫ,

насычаныя аліцыклічныя вуглевадароды, што змяшчаюцца ў нафце. Найважнейшыя — цыклагексан, метылцыклагексан і метылцыклапентан. У нафце ёсць таксама і больш складаныя вуглевадароды, што маюць ад 2 да 5 цыклаў у малекуле — бі- і поліцыклічныя Н.: біцыклаактан, біцыклананан, β-каратан (насычаны β-карацін), адамантан і іх вытворныя, насычаныя вуглевадароды стэроіднага і тэрпеноіднага тыпаў. У прам-сці з бензінавай фракцыі нафты вылучаюць цыклагексан і метылцыклагексан. Гл. таксама Аліцыклічныя злучэнні.

Я.Г.Міляшкевіч.

т. 11, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)