караблекрушэ́нне, -я, н.

Гібель карабля ў моры.

Пацярпець к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караблекрушэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. караблекрушэ́нне караблекрушэ́нні
Р. караблекрушэ́ння караблекрушэ́нняў
Д. караблекрушэ́нню караблекрушэ́нням
В. караблекрушэ́нне караблекрушэ́нні
Т. караблекрушэ́ннем караблекрушэ́ннямі
М. караблекрушэ́нні караблекрушэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

караблекрушэ́нне ср. кораблекруше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караблекрушэ́нне, ‑я, н.

Крушэнне, гібель карабля ў моры. Пацярпець караблекрушэнне. Караблекрушэнне ў буру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караблекрушэ́нне н. Schíffbruch m -(e)s, -brüche;

пацярпе́ць караблекрушэ́нне Schíffbruch erléiden*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кораблекруше́ние караблекрушэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

shipwreck [ˈʃɪprek] n. караблекрушэ́нне;

suffer shipwreck пацярпе́ць караблекрушэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Schíffbruch m -(e)s, -brüche караблекрушэ́нне;

~ (er)léiden* пацярпе́ць караблекрушэ́нне; перан. пацярпе́ць крушэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schíffbrüchig a які́ пацярпе́ў караблекрушэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЖЭНЕ́ЎСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ 1949,

чатыры міжнародныя пагадненні аб абароне ахвяр вайны: аб паляпшэнні лёсу параненых і хворых у дзеючых арміях; аб паляпшэнні лёсу параненых, хворых і асоб са складу ўзбр. сіл, якія пацярпелі караблекрушэнне на моры; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны. У 1977 канвенцыі дапоўнены 2 дадатковымі пратаколамі — аб абароне ахвяр міжнар. узбр. канфліктаў і аб абароне ахвяр узбр. канфліктаў неміжнар. характару. Да Ж.к. далучылася 170 краін, у т. л. Беларусь (1954).

т. 6, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)