капі́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. капі́ца капі́цы
Р. капі́цы капі́ц
Д. капі́цы капі́цам
В. капі́цу капі́цы
Т. капі́цай
капі́цаю
капі́цамі
М. капі́цы капі́цах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капі́ца, ‑ы, ж.

Невялікая капа сена, саломы. [Васіль] падкінуў пару капіц сена з дальняга ўрочышча. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАПІ́ЦА (Андрэй Пятровіч) (н. 9.7.1931, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія),

расійскі географ і геамарфолаг. Чл.-кар. Расійскай АН (1970). Сын П.Л.Капіцы Скончыў Маскоўскі ун-т (1953), дзе і працаваў. З 1970 старшыня прэзідыума Далёкаўсходняга навук. цэнтра АН СССР, дырэктар Ціхаакіянскага ін-та геаграфіі гэтага цэнтра. Удзельнік 4 антарктычных экспедыцый і трансантарктычных пераходаў: ст. Мірны — ст. Піянерская (1956), ст. Мірны — Паўд. полюс (1959—60), ст. Усход — Полюс адноснай недаступнасці — ст. Маладзёжная (1963—64). Узначальваў геафіз. экспедыцыю АН СССР ва Усх. Афрыку (1967—69). Навук. працы па дынаміцы і марфалогіі ледавіковага покрыва Усх. Антарктыды. Дзярж. прэмія СССР 1971.

т. 8, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПІ́ЦА (Пётр Леанідавіч) (8.7.1894, г. Кранштат, Расія—8.4.1984),

савецкі фізік, адзін з заснавальнікаў фізікі нізкіх тэмператур і фізікі моцных магнітных палёў. Акад. АН СССР (1939, чл.-кар. 1929) і многіх замежных АН і навук. т-ваў. Двойчы Герой Сац. Працы (1945, 1974). Скончыў політэхн. ін-т у Петраградзе (1918). У 1921—34 у навук. камандзіроўцы ў Вялікабрытаніі, дзе праводзіў даследаванні пад кіраўніцтвам Э.​Рэзерфарда. Арганізатар і першы дырэктар (1935—46 і з 1955) Ін-та фіз. праблем АН СССР. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы і тэхніцы звышмоцных магн. палёў, фізіцы і тэхніцы нізкіх т-р, электроніцы вял. магутнасцей, фізіцы высокатэмпературнай плазмы. У 1928 выявіў у моцных магн. палях лінейную залежнасць эл. супраціўлення шэрагу металаў ад напружанасці поля (Капіцы закон). Адкрыў звышцякучасць вадкага гелію (1938). Распрацаваў спосаб звадкавання паветра пры дапамозе турбадэтандэра, новы тып магутнага звышвысокачастотнага генератара. Устанавіў, што пры высокачастотным разрадзе ў шчыльных газах утвараецца стабільны плазменны шнур з т-рай электронаў 10​5—10​6 К. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943. Нобелеўская прэмія 1978. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР 1959.

Тв.:

Эксперимент. Теория. Практика: Ст. и выступл. 4 изд. М., 1987.

Літ.:

Физики о себе. Л., 1990.

П.Л.Капіца.

т. 8, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Капі́ца1, копы́ця, копіца ’часовая укладка сена, саломы’ (ТСБМ, Сцяшк., Крачк.; лоеў., добр., Мат. Гом.; свісл., маст., беласт., пруж., драг., пін., Сл. паўн.-зах.). Прасл. kopica < kopa > капа (гл.).

Ка́піца2 ’прывязка ў цэпе’ (рэчыц., Нар. сл.; браг., Шатал.), ’абруч, на які замужнія жанчыны накручвалі валасы’ (Малч.; кобр., Шн. 3). Польск. kapica, н.-луж. kapica, в.-луж. khapica, ст.-чэш. kapicě, славен. kápica, серб.-харв. ка̏пица, балг. капица. Паводле Слаўскага, 2, 54–55, лексема паходзіць з польск. kapica, якое з kapa і суфікса ‑ica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капіца П. Л. 4/541, 548; 5/412; 10/575

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Капіца Ю. А. 4/530; 8/471; 11/604, 639

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ласкату́ха ’лекавая расліна?’ (мін., КЭС). Магчыма, да лас капіца (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накопіч ’сноп, якім накрываюць мэндлік’ (навагр., Нар. словатв.), накопычыты ’накласці’ (Клімч.). Да καπά, капіца ’кладка снапоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупі́ца ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, камент., 829). Відаць, ад капіца ’тс’ (гл.) пад уплывам пуп ’пупавіна’ або пупок ’ручка ў касе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)