Капітальныя ўкладанні 2/86; 4/235; 5/411—412; 9/385; 12/329—332

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАПІТА́ЛЬНЫЯ ЎКЛАДА́ННІ,

сукупнасць затрат матэрыяльных, працоўных і грашовых рэсурсаў на пашыранае ўзнаўленне асн. фондаў нар. гаспадаркі; сума аднаразовых затрат на павелічэнне аб’ёму і паляпшэнне структуры асн. і абаротнага капіталу. Асн. прызначэнне К.у. — увод новых і падтрыманне дзеючых вытв. магутнасцей, паляпшэнне ўмоў і павышэнне прадукцыйнасці працы, ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, асваенне новых відаў прадукцыі і павышэнне яе якасці. Уключаюць затраты на буд. матэрыялы, канструкцыі і дэталі, механізмы, транспартныя сродкі, тэхн. дакументацыю і інш. Могуць быць агульнымі і складаюцца з агульнай сумы ўкладання ў пэўны аб’ект; новымі — без уліку выкарыстання дзеючых вытв. фондаў; дадатковымі — вызначаюцца розніцай агульных К.у. па 2 варыянтах рашэння гасп. задачы (напр., пры выбары варыянтаў новай тэхнікі, рэканструкцыі прадпрыемстваў і інш.); спалучанымі — тымі, што павялічваюцца ў сумежных галінах пры адсутнасці ў іх рэзерваў магутнасцей; спадарожнымі — неабходнымі для нармальнага функцыянавання сродкаў працы ў спажыўца (напр., затраты на буд-ва новых памяшканняў для работы новай тэхнікі, пашырэнне рамонтнай базы або яе мадэрнізацыя і інш.). Крыніцай фінансавання К.у. з’яўляюцца крэдыт, сродкі дзярж. бюджэту, прыбытак прадпрыемства, амартызацыйныя адлічэнні і інш. Гл. таксама Інвестыцыі.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капіта́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. капіта́льны капіта́льная капіта́льнае капіта́льныя
Р. капіта́льнага капіта́льнай
капіта́льнае
капіта́льнага капіта́льных
Д. капіта́льнаму капіта́льнай капіта́льнаму капіта́льным
В. капіта́льны (неадуш.)
капіта́льнага (адуш.)
капіта́льную капіта́льнае капіта́льныя (неадуш.)
капіта́льных (адуш.)
Т. капіта́льным капіта́льнай
капіта́льнаю
капіта́льным капіта́льнымі
М. капіта́льным капіта́льнай капіта́льным капіта́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капіта́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. капіта́льны капіта́льная капіта́льнае капіта́льныя
Р. капіта́льнага капіта́льнай
капіта́льнае
капіта́льнага капіта́льных
Д. капіта́льнаму капіта́льнай капіта́льнаму капіта́льным
В. капіта́льны (неадуш.)
капіта́льнага (адуш.)
капіта́льную капіта́льнае капіта́льныя (неадуш.)
капіта́льных (адуш.)
Т. капіта́льным капіта́льнай
капіта́льнаю
капіта́льным капіта́льнымі
М. капіта́льным капіта́льнай капіта́льным капіта́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уклада́нне¹, -я, н.

1. гл. укласці¹.

2. мн. -і, -яў. Укладзеная сума грошай; укладзены прадмет.

Капітальныя ўкладанні.

Бандэроль з цэнным укладаннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рна-капіта́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рна-капіта́льны го́рна-капіта́льная го́рна-капіта́льнае го́рна-капіта́льныя
Р. го́рна-капіта́льнага го́рна-капіта́льнай
го́рна-капіта́льнае
го́рна-капіта́льнага го́рна-капіта́льных
Д. го́рна-капіта́льнаму го́рна-капіта́льнай го́рна-капіта́льнаму го́рна-капіта́льным
В. го́рна-капіта́льны (неадуш.)
го́рна-капіта́льнага (адуш.)
го́рна-капіта́льную го́рна-капіта́льнае го́рна-капіта́льныя (неадуш.)
го́рна-капіта́льных (адуш.)
Т. го́рна-капіта́льным го́рна-капіта́льнай
го́рна-капіта́льнаю
го́рна-капіта́льным го́рна-капіта́льнымі
М. го́рна-капіта́льным го́рна-капіта́льнай го́рна-капіта́льным го́рна-капіта́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капіта́льны, -ая, -ае.

Грунтоўны, асноўны, карэнны, вельмі важны.

Капітальнае даследаванне.

Капітальная сцяна — асноўная сцяна, якая служыць апорай для даху.

Капітальныя ўкладанні (спец.) — тое, што і капіталаўкладанне.

|| наз. капіта́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіта́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з пашырэннем асноўных фондаў народнай гаспадаркі. Капітальнае будаўніцтва. // Істотны, асноўны, карэнны. Капітальны рамонт.

2. Грунтоўны, важны. Капітальнае навуковае даследаванне.

•••

Капітальная сцяна гл. сцяна.

Капітальныя ўкладанні гл. укладанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вложе́ние

1. уклада́нне, -ння ср.;

капита́льные вложе́ния капіта́льныя ўклада́нні;

2. улажэ́нне, -ння ср.;

паке́т с вложе́нием паке́т з улажэ́ннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГО́РНАЯ ВЫ́РАБАТКА,

штучная поласць у зямной кары, утвораная ў выніку горных работ. Адрозніваюць горныя вырабаткі разведачныя (для пошуку і разведкі карысных выкапняў) і эксплуатацыйныя (для распрацоўкі радовішчаў); падземныя і адкрытыя.

Падземныя бываюць вертыкальныя (шурфы, шахтавыя ствалы, гезенкі), гарызантальныя (штольні, штрэкі, квершлагі, орты), нахіленыя (брэмсбергі, скаты, нахілы, шурфы і інш.); ачышчальныя, дзе адбываецца выманне карысных выкапняў (лавы, камеры), і падрыхтоўчыя, у якіх рухаецца транспарт, устаноўлена вентыляцыйнае абсталяванне і інш. Да горнай вырабаткі адносяць і буравыя свідравіны. З адкрытых горных вырабатак найб. пашыраны капітальныя і разразныя траншэі, а таксама раскрыўныя і здабыўныя ўступы.

П.​Я.​Антонаў.

т. 5, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)