капы́ціць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. капы́чу капы́цім
2-я ас. капы́ціш капы́ціце
3-я ас. капы́ціць капы́цяць
Прошлы час
м. капы́ціў капы́цілі
ж. капы́ціла
н. капы́ціла
Дзеепрыслоўе
цяп. час капы́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

капы́ціць несов., разг. топта́ть копы́тами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капы́ціць, ‑ціць; незак.

Разм. Біць, таптаць капытамі. Каровы беспрытульныя равуць, На межах згорбленых быльнёг ірвуць. А коней капыты капыцяць рунь. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

копы́тить несов. капы́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скапы́ціць, ‑пычу, ‑пыціш, ‑пыціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Зак. да капыціць.

2. перан. Збіць з ног (пра чалавека). [Казак], як мяшок, асеў на зямлю. .. Народ .. здзіўлена пераклікаўся: — Бачылі, як [Сяргей] казака скапыціў? Адным махам рукі! Машара. // Прынізіць, пазбавіць ранейшага становішча. [Старая:] — Спірыдон вунь як выжыльваўся ды стараўся. А што? Усё роўна скапыцілі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)