тут то́лькі ~ні́ — адра́зу заўва́жыш недахо́пы — тут то́лько копни́ — сра́зу заме́тишь недоста́тки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ка́пнуць ’памерці’ (Растарг., Юрч.), серб.-харв.ка̏пнути ’выбіцца з сіл’, макед.капне ’знемагчыся’, балг.капна ’ўпаду ад знясілення, згіну’. Прасл.kap‑nǫ‑ti, якое пасля спрасцілася ў кануць ’прапасці, знікнуць бясследна’, як рус.тонуть < topnǫti ’тапіцца’. Да ка́паць (гл.). Семантыка больш падрабязна ў Трубачова (9, 147–148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць кроплямі.
Днём капала (безас.) са стрэх.
2.што. Наліваць, разліваць кроплі чаго-н. на што-н.
К. лякарства ў шклянку.
3.перан., на каго. Нагаворваць, тайна паведамляць (разм.).
|| зак.нака́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).
|| аднакр.ка́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
капа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.
1. Размякчаць, рыхліць верхні слой глебы, аддзяляючы і падымаючы (лапатай, матыкай і пад.).
К. агарод.
2. Выкідваючы, выбіраючы зямлю, рабіць паглыбленне.
К. яму.
3. Выкопваць, даставаць што-н. з зямлі.
К. бульбу.
◊
Капаць яму — рыхтаваць пагібель, тварыць зло каму-н.
|| зак.вы́капаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).