канюшы́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канюшы́навы канюшы́навая канюшы́навае канюшы́навыя
Р. канюшы́навага канюшы́навай
канюшы́навае
канюшы́навага канюшы́навых
Д. канюшы́наваму канюшы́навай канюшы́наваму канюшы́навым
В. канюшы́навы (неадуш.)
канюшы́навага (адуш.)
канюшы́навую канюшы́навае канюшы́навыя (неадуш.)
канюшы́навых (адуш.)
Т. канюшы́навым канюшы́навай
канюшы́наваю
канюшы́навым канюшы́навымі
М. канюшы́навым канюшы́навай канюшы́навым канюшы́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канюшы́навы, см. канюшы́нны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канюшы́навы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і канюшынны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канюшы́навы, канюшы́нны Klee-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канюшы́на, -ы, ж.

Кармавая травяністая расліна сямейства бабовых з трайчастым лісцем і шарападобнымі кветкамі.

|| прым. канюшы́нны, -ая, -ае і канюшы́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кле́верный канюшы́нны, канюшы́навы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЛЕЯСПО́РЫЙ (Gloeosporium),

род недасканалых грыбоў сям. меланконіевых. Вядома каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Амерыцы, Індыі. На Беларусі глеяспорый парэчкавы (G. ribis) паразітуе на лісці парэчак, глеяспорый пладовы (G. fructigenum) — на семечкавых і костачкавых пладовых культурах, глеяспорый канюшынавы (G. trifoliorum) — на канюшыне.

Канідыяносцы кароткія, цыліндрычныя, палачкападобныя, аднаклетачныя, часта ад канічных да іголкападобных, сабраныя разам на плоскім або злёгку пукатым, светла- ці цёмна-бурым ложы (спляценне грыбных гіфаў). Канідыі бясколерныя, аднаклетачныя, выходзяць на паверхню склееныя сліззю. У цыкле развіцця адзначаны сумчатыя стадыі.

т. 5, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДАЗБО́Р, ношка,

збіранне нектару і пылку з меданосных раслін і назапашванне іх пчоламі (мёд, пярга); таксама колькасць мёду, назапашанага пчоламі за які-н. перыяд. Забяспечвае перакрыжаванае апыленне меданосаў. Адрозніваюць М.: веснавы, летні, асенні; падтрымны (у межах патрэбы пчалінай сям’і) і прадукцыйны (да 2—3 за сезон), які выкарыстоўваецца для адбору таварнага мёду. Пчаліная сям’я нарыхтоўвае за сезон да 200—300 кг мёду і больш. На Беларусі М. працягваецца з крас. па вер. (гал. — у чэрв. і ліпені), няўстойлівы па гадах; макс. да 50 кг на пчаліную сям’ю за сезон. Асн. тыпы М.: вярбовы, пладова-ягадны, крушынавы, малінавы, лугавы, канюшынавы, грэцкі, верасовы.

т. 10, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)