канцэ́сія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канцэ́сія канцэ́сіі
Р. канцэ́сіі канцэ́сій
Д. канцэ́сіі канцэ́сіям
В. канцэ́сію канцэ́сіі
Т. канцэ́сіяй
канцэ́сіяю
канцэ́сіямі
М. канцэ́сіі канцэ́сіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канцэ́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Дамова на здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам або іншаземным фірмам прамысловых прадпрыемстваў, прыродных багаццяў або іншых гаспадарчых аб’ектаў.

Міжнародныя канцэсіі.

К. на будаўніцтва чыгункі.

2. Само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такой дамовы.

|| прым. канцэсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэ́сія ж. конце́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Канцэсія 5/403

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

канцэ́сія, ‑і, ж.

1. Дагавор па здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрыемцам або іншаземнай фірме прамысловых прадпрыемстваў, зямельных угоддзяў і пад. Міжнародным канцэсіі. Атрымаць канцэсію.

2. Прадпрыемства, арганізаванае на аснове такога дагавору.

[Ад лац. concessio — дазвол, уступка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНЦЭ́СІЯ (ад лац. concessio дазвол, уступка),

1) дагавор (пагадненне) на перадачу дзяржавай або мясц. органамі ўлады ў эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам, замежным фірмам або інш. юрыд. асобам прамысл. прадпрыемстваў, участкаў зямлі з правам здабычы карысных выкапняў, буд-ва розных аб’ектаў з мэтай развіцця або аднаўлення нац. эканомікі ці асваення прыродных багаццяў; само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такога дагавору. У К. прадугледжваецца памер і парадак налічэння арэнднай платы, абавязацельствы канцэсіянера (фіз. або юрыд. асобы, якія атрымалі К.) па ахове і аднаўленні навакольнага асяроддзя, парадак найму работнікаў і інш. 2) Ўзнагарода, якую атрымліваюць банкі за арганізацыю продажу нанава выпушчаных каштоўных папер.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канцэ́сія ж. эк. Konzessin f -, -en (на што-н. zu D);

атры́мліваць канцэ́сію Konzessin bekmmen*;

дава́ць канцэ́сію Konzessin ertilen;

здава́ць у канцэ́сію konzessioneren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канцэ́сія

(лац. concessio = дазвол, уступка)

1) дагавор аб перадачы замежнай фірме ў эксплуатацыю на пэўны тэрмін прыродных багаццяў, прадпрыемстваў і іншых гаспадарчых аб’ектаў, якія належаць дзяржаве;

2) прадпрыемства, якое арганізавана на аснове такога дагавору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канцэ́сія

(лац. concessio)

1) дагавор аб перадачы замежнай фірме ў эксплуатацыю на пэўны тэрмін прыродных багаццяў, прадпрыемстваў і іншых гаспадарчых аб’ектаў, якія належаць дзяржаве;

2) прадпрыемства, якое арганізавана на аснове такога дагавору.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

конце́ссия эк. канцэ́сія, -сіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)