канцыляры́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канцыляры́зм канцыляры́змы
Р. канцыляры́зма канцыляры́змаў
Д. канцыляры́зму канцыляры́змам
В. канцыляры́зм канцыляры́змы
Т. канцыляры́змам канцыляры́змамі
М. канцыляры́зме канцыляры́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канцыляры́зм м., лингв. канцеляри́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцыляры́зм, ‑а, м.

Слова або зварот мовы, характэрныя для стылю дзедавых папер і дакументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНЦЫЛЯРЫ́ЗМ,

слова, выраз і сінтаксічны зварот, характэрны для афіцыйна-дзелавога стылю. Напр., «пражываць» замест «жыць», «набываць» — «купляць», «ажыццяўляць кіраўніцтва» — «кіраваць». Ужыванне К. па-за рамкамі афіц.-дзелавога стылю разглядаецца як парушэнне стылістычных норм або як сродак характарыстыкі персанажа ў маст. л-ры, як стылістычны прыём.

т. 8, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канцеляри́зм лингв. канцыляры́зм, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)