кантракта́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантракта́нт кантракта́нты
Р. кантракта́нта кантракта́нтаў
Д. кантракта́нту кантракта́нтам
В. кантракта́нта кантракта́нтаў
Т. кантракта́нтам кантракта́нтамі
М. кантракта́нце кантракта́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кантракта́нт м. контракта́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантракта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Арганізацыя або асоба, якія бяруць на сябе якія‑н. абавязацельствы па кантракту. // Арганізацыя, якая праводзіць кантрактацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантракта́нт

(фр. contractant, ад лац. contractus = здзелка)

асоба або арганізацыя, якія бяруць на сябе якія-н. абавязацельствы па кантракту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

контракта́нт кантракта́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАНТРАКТА́ЦЫЯ,

заключэнне кантракта—дагавора паміж прадпрыемствамі, якія выпускаюць прадукцыю, і арг-цыямі, што ажыццяўляюць нарыхтоўку і збыт гэтай прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь па дагаворы вытворца с.-г. прадукцыі абавязваецца перадаць нарыхтоўшчыку гэтай прадукцыі (кантрактанту) ва ўласнасць вырабленую ім прадукцыю ў тэрміны, колькасці і асартыменце, прадугледжаных дагаворам, а кантрактант абавязваецца аказаць вытворцу садзейнічанне ў вытв-сці с.-г. прадукцыі, прыняць яе і выплаціць за яе пэўную цану. На кантрактанта ўскладваецца таксама абавязак вывазу прадукцыі, калі інш. не прадугледжана дагаворам.

т. 8, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)