кантра́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Пісьмовая дамова, пагадненне з узаемнымі абавязкамі двух бакоў.

Падпісаць к.

К. паміж работнікам і работадаўцам.

Заключыць к.

Шлюбны кантракт — пісьмовы дагавор, пагадненне, якое рэгламентуе паводзіны і матэрыяльныя адносіны паміж мужам і жонкай.

|| прым. кантра́ктны, -ая, -ае і кантра́ктавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантра́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантра́кт кантра́кты
Р. кантра́кта кантра́ктаў
Д. кантра́кту кантра́ктам
В. кантра́кт кантра́кты
Т. кантра́ктам кантра́ктамі
М. кантра́кце кантра́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кантра́кт м. контра́кт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантра́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Дагавор, пагадненне, заключанае двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі. Падпісаць кантракт. Сапсаваць кантракт. □ Кожныя дванаццаць гадоў [такароўцы] аднаўлялі кантракт, штогод плацілі акуратна арэнду. Бядуля.

[Ад лац. contractus — здзелка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кантракт 5/393

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНТРА́КТ (лац. contractus),

дагавор, пагадненне з узаемнымі абавязкамі для бакоў, якія дамаўляюцца паміж сабой. Падзяляюцца на віды: па пастаўках прадукцыі — экспартныя, імпартныя, унутр. і інш. здзелкі; н а выкананне работ і аказанне паслуг — інжынерна-кансультацыйныя, вытв., турысцкія, па перавозцы, пагрузцы-разгрузцы грузаў, страхаванні, банкаўскіх і разліковых аперацыях, арганізацыі кірмашоў, выставак, аўкцыёнаў і інш.; па выніках творчай дзейнасці — на гандаль ліцэнзіямі і патэнтамі, аб’ектамі аўтарскага права, вынікамі н.-д. і доследна-канструктарскай дзейнасці; па працы — пагадненне паміж наймальнікам і чалавекам, якога прымаюць на работу, дзе агаворваюцца яго прац. функцыі, месца працы, службовыя абавязкі, памер заработнай платы і інш.; знешнегандлёвы К., у якім адным з бакоў з’яўляюцца замежныя юрыд. асобы і ўстанаўліваюцца правы і абавязкі бакоў у галіне знешнеэканам. дзейнасці; ф’ючэрсны — К. аб пастаўках тавару ў будучым.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантра́кт м. Vertrg m -(e)s, -träge, Kontrkt m -(e)s, -e;

ліцэнзі́йны кантра́кт Liznzvertrag m;

заключы́ць кантра́кт inen Vertrg bschließen*;

паруша́ць кантра́кт den Vertrg brchen* [verltzen];

скасава́ць кантра́кт inen Vertrg kündigen [annulleren];

у адпаве́днасці з кантра́ктам laut Vertrg

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кантра́кт

(лац. contractus = здзелка)

пісьмовы дагавор, пагадненне, заключанае двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

контра́кт кантра́кт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго-, чаго-н.

К. ураджай.

|| зак. закантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. кантракта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)