канта́ктава-інфільтрацы́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
канта́ктава-інфільтрацы́йны |
канта́ктава-інфільтрацы́йная |
канта́ктава-інфільтрацы́йнае |
канта́ктава-інфільтрацы́йныя |
| Р. |
канта́ктава-інфільтрацы́йнага |
канта́ктава-інфільтрацы́йнай канта́ктава-інфільтрацы́йнае |
канта́ктава-інфільтрацы́йнага |
канта́ктава-інфільтрацы́йных |
| Д. |
канта́ктава-інфільтрацы́йнаму |
канта́ктава-інфільтрацы́йнай |
канта́ктава-інфільтрацы́йнаму |
канта́ктава-інфільтрацы́йным |
| В. |
канта́ктава-інфільтрацы́йны (неадуш.) канта́ктава-інфільтрацы́йнага (адуш.) |
канта́ктава-інфільтрацы́йную |
канта́ктава-інфільтрацы́йнае |
канта́ктава-інфільтрацы́йныя (неадуш.) канта́ктава-інфільтрацы́йных (адуш.) |
| Т. |
канта́ктава-інфільтрацы́йным |
канта́ктава-інфільтрацы́йнай канта́ктава-інфільтрацы́йнаю |
канта́ктава-інфільтрацы́йным |
канта́ктава-інфільтрацы́йнымі |
| М. |
канта́ктава-інфільтрацы́йным |
канта́ктава-інфільтрацы́йнай |
канта́ктава-інфільтрацы́йным |
канта́ктава-інфільтрацы́йных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
канта́ктава-метамарфі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
канта́ктава-метамарфі́чны |
канта́ктава-метамарфі́чная |
канта́ктава-метамарфі́чнае |
канта́ктава-метамарфі́чныя |
| Р. |
канта́ктава-метамарфі́чнага |
канта́ктава-метамарфі́чнай канта́ктава-метамарфі́чнае |
канта́ктава-метамарфі́чнага |
канта́ктава-метамарфі́чных |
| Д. |
канта́ктава-метамарфі́чнаму |
канта́ктава-метамарфі́чнай |
канта́ктава-метамарфі́чнаму |
канта́ктава-метамарфі́чным |
| В. |
канта́ктава-метамарфі́чны (неадуш.) канта́ктава-метамарфі́чнага (адуш.) |
канта́ктава-метамарфі́чную |
канта́ктава-метамарфі́чнае |
канта́ктава-метамарфі́чныя (неадуш.) канта́ктава-метамарфі́чных (адуш.) |
| Т. |
канта́ктава-метамарфі́чным |
канта́ктава-метамарфі́чнай канта́ктава-метамарфі́чнаю |
канта́ктава-метамарфі́чным |
канта́ктава-метамарфі́чнымі |
| М. |
канта́ктава-метамарфі́чным |
канта́ктава-метамарфі́чнай |
канта́ктава-метамарфі́чным |
канта́ктава-метамарфі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
канта́ктава-метасаматы́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
канта́ктава-метасаматы́чны |
канта́ктава-метасаматы́чная |
канта́ктава-метасаматы́чнае |
канта́ктава-метасаматы́чныя |
| Р. |
канта́ктава-метасаматы́чнага |
канта́ктава-метасаматы́чнай канта́ктава-метасаматы́чнае |
канта́ктава-метасаматы́чнага |
канта́ктава-метасаматы́чных |
| Д. |
канта́ктава-метасаматы́чнаму |
канта́ктава-метасаматы́чнай |
канта́ктава-метасаматы́чнаму |
канта́ктава-метасаматы́чным |
| В. |
канта́ктава-метасаматы́чны (неадуш.) канта́ктава-метасаматы́чнага (адуш.) |
канта́ктава-метасаматы́чную |
канта́ктава-метасаматы́чнае |
канта́ктава-метасаматы́чныя (неадуш.) канта́ктава-метасаматы́чных (адуш.) |
| Т. |
канта́ктава-метасаматы́чным |
канта́ктава-метасаматы́чнай канта́ктава-метасаматы́чнаю |
канта́ктава-метасаматы́чным |
канта́ктава-метасаматы́чнымі |
| М. |
канта́ктава-метасаматы́чным |
канта́ктава-метасаматы́чнай |
канта́ктава-метасаматы́чным |
канта́ктава-метасаматы́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Кантактава-метамарфічныя радовішчы 5/392
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кантактава-метасаматычныя радовішчы 5/392
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́КТАВЫЯ РАДО́ВІШЧЫ,
паклады карысных выкапняў, якія ўзнікаюць у зямной кары на кантакце гарачых магматычных парод з умяшчальнымі пародамі. Падзяляюцца на кантактава-метамарфічныя (узнікаюць ад дзеяння высокай т-ры на ўмяшчальныя пароды) і кантактава-метасаматычныя, пры ўтварэнні якіх у пароды пранікаюць лятучыя кампаненты (пара вады, бору. хлору, фтору) і цяжкія металы. Асабліва падлеглыя кантактаваму метасаматызму карбанатныя пароды (гл. Скарны). К.р. — важная крыніца руд жалеза, хрому, медзі, цынку, свінцу, вальфраму, малібдэну, золата, а таксама неметал. карысных выкапняў — мармуру, карунду, андалузіту.
т. 7, с. 603
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНА́ДЫЕВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для атрымання ванадыю. Гал. мінералы ванадыевых руд: ванадыніт, дэклуазіт, купрадэклуазіт, карнатыт і інш. Радовішчы магматычныя, кантактава-метасаматычныя, гідратэрмальныя, большасць — комплексныя, з іх атрымліваюць таксама жалеза, тытан, уран, свінец, цынк, медзь, алюміній, фосфар. Колькасць V2O5 у рудзе ад 0,1 да 29%. Буйнейшыя радовішчы ў ПАР, ЗША, Фінляндыі, Намібіі, Чылі.
т. 3, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАВІ́К,
шчыльная тонказярністая кантактава-метамарфічная парода, якая ўзнікла пры ўздзеянні інтрузіўных мас на ўмяшчальныя пароды (пераважна асадкавыя). Пераўтварэнне парод у Р. адбываецца з перабудовай структуры, з’яўленнем новаўтвораных мінералаў. Р. — таксама асадкавыя крамяністыя пароды з характэрным ракавістым зломам, з дамешкам гліны, гідраксідаў жалеза, якія ўтвараюць канкрэцыі, сцяжэнні, прапласткі ў карбанатных і гліністых адкладах.
т. 13, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСЕКТЫЦЫ́ДЫ,
хімічныя прэпараты для барацьбы са шкоднымі насякомымі; група пестыцыдаў.
Паводле характару пранікнення ў арганізм насякомых падзяляюць на кантактавыя (усмоктваюцца праз вонкавае покрыва пры кантакце з любой часткай цела), кішэчныя (трапляюць з ежай), сістэмныя (пранікаюць у сасудзістую сістэму раслін і робяць іх атрутнымі для насякомых), фуміганты (трапляюць у арганізм насякомага праз органы дыхання). Большасць І. выклікае гібель насякомага ў выніку пранікнення яду некалькімі шляхамі адначасова. У якасці І. выкарыстоўваюць хім. злучэнні розных груп: пірэтроіды (кантактавыя), карбаматы (кантактава-кішэчныя і сістэмныя), хлорарган. злучэнні (у асн. кантактава-кішэчныя). Адна з важнейшых груп І. — фосфарарганічныя злучэнні, якія вызначаюцца высокай біял. актыўнасцю, шырокім спектрам і хуткасцю дзеяння, малой стойкасцю ў навакольным асяроддзі (раскладаюцца з утварэннем нетаксічных прадуктаў). Вырабляюць І. ў выглядзе парашкоў, гранул, раствораў, эмульсій, суспензій.
Многія І. таксічныя для людзей, жывёл і пры няправільным выкарыстанні небяспечныя для навакольнага асяроддзя, таму іх вытв-сць, продаж і выкарыстанне абмежаваны.
С.І.Ярчакоўская.
т. 7, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕНАПІРЫ́Т (ад лац. arsenicum + пірыт),
мыш’яковы калчадан, мінерал класа сульфідаў FeAsS. Прымесі кобальту, нікелю, золата і інш. Крышталізуецца ў манакліннай або трыкліннай сінганіі. Утварае прызматычныя крышталі, зросткі, зярністыя і інш. агрэгаты. Колер алавяна-белы. Бляск металічны. Цв, 5,6—6 г/см³. Шчыльн. 5,9—6,3 г/см³. Тыповы мінерал гідратэрмальных (у т. л. часта залатаносных), радзей пегматытавых і кантактава-метасаматычных радовішчаў. Руда мыш’яку, іншы раз кобальту і золата.
т. 1, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)