ГРАНА́ТЫ
(ад
група мінералаў падкласа астраўных сілікатаў з агульнай формулай R2+R3+ [Sio4]3, дзе R2+ — Са, Fe, Mg, Mn, а R3+ — Al, Fe, Cr. Утвараюць ізаморфныя рады, канцавыя члены якіх — піроп (цёмна-ружавата-чырвоны, чорны), альмандзін (чырвоны, бура-шэры, чорны), спесарцін (аранжава-жоўты, буры, цёмна-чырвоны), грасуляр (мядова-жоўты, бледна-зялёны, буры), андрадыт (жоўты, зеленаваты, буравата-чырвоны), шарламіт (чорны), уваравіт (ізумрудна-зялёны). Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае асобныя крышталі, трапляецца і ў выглядзе зярністай масы. Бляск шкляны.
У.Я.Бардон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)