канстанта́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
канстанта́н |
канстанта́ны |
| Р. |
канстанта́ну |
канстанта́наў |
| Д. |
канстанта́ну |
канстанта́нам |
| В. |
канстанта́н |
канстанта́ны |
| Т. |
канстанта́нам |
канстанта́намі |
| М. |
канстанта́не |
канстанта́нах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
канстанта́н
(ад лац. constans, -ntis = нязменны, пастаянны)
сплаў медзі з нікелем і прымесямі некаторых іншых элементаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЕ́ДНА-НІ́КЕЛЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,
медныя сплавы, у якіх асн. легіруючым элементам з’яўляецца нікель. Пры дабаўленні нікелю да медзі павялічваюцца яе трываласць, каразійная ўстойлівасць, зніжаецца тэмпературны каэф. эл. супраціўлення. Добра апрацоўваюцца ціскам.
М.-н. с. падзяляюць на канструкцыйныя і электратэхнічныя. Канструкцыйныя М.-н.с. — мельхіёр, нейзільбер (мае 5—35% нікелю і 13—45% цынку), куніяль (4—20% нікелю і 1—4% алюмінію), вызначаюцца добрымі антыкаразійнымі ўласцівасцямі і прыгожым серабрыстым колерам. Выкарыстоўваюць у суднабудаванні, для вытв-сці посуду і маст. вырабаў. Электратэхнічныя М.-н.с. — канстантан (39—41% нікелю і 1—2 % марганцу), капель (42,5—44 % нікелю і 0,1—1% марганцу), маюць высокае эл. супраціўленне. Выкарыстоўваюць для вырабу рэзістараў, рэастатаў, тэрмапар.
т. 10, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)