кансо́льна-паваро́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кансо́льна-паваро́тны кансо́льна-паваро́тная кансо́льна-паваро́тнае кансо́льна-паваро́тныя
Р. кансо́льна-паваро́тнага кансо́льна-паваро́тнай
кансо́льна-паваро́тнае
кансо́льна-паваро́тнага кансо́льна-паваро́тных
Д. кансо́льна-паваро́тнаму кансо́льна-паваро́тнай кансо́льна-паваро́тнаму кансо́льна-паваро́тным
В. кансо́льна-паваро́тны (неадуш.)
кансо́льна-паваро́тнага (адуш.)
кансо́льна-паваро́тную кансо́льна-паваро́тнае кансо́льна-паваро́тныя (неадуш.)
кансо́льна-паваро́тных (адуш.)
Т. кансо́льна-паваро́тным кансо́льна-паваро́тнай
кансо́льна-паваро́тнаю
кансо́льна-паваро́тным кансо́льна-паваро́тнымі
М. кансо́льна-паваро́тным кансо́льна-паваро́тнай кансо́льна-паваро́тным кансо́льна-паваро́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кансо́льна-фрэ́зерны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кансо́льна-фрэ́зерны кансо́льна-фрэ́зерная кансо́льна-фрэ́зернае кансо́льна-фрэ́зерныя
Р. кансо́льна-фрэ́зернага кансо́льна-фрэ́зернай
кансо́льна-фрэ́зернае
кансо́льна-фрэ́зернага кансо́льна-фрэ́зерных
Д. кансо́льна-фрэ́зернаму кансо́льна-фрэ́зернай кансо́льна-фрэ́зернаму кансо́льна-фрэ́зерным
В. кансо́льна-фрэ́зерны (неадуш.)
кансо́льна-фрэ́зернага (адуш.)
кансо́льна-фрэ́зерную кансо́льна-фрэ́зернае кансо́льна-фрэ́зерныя (неадуш.)
кансо́льна-фрэ́зерных (адуш.)
Т. кансо́льна-фрэ́зерным кансо́льна-фрэ́зернай
кансо́льна-фрэ́зернаю
кансо́льна-фрэ́зерным кансо́льна-фрэ́зернымі
М. кансо́льна-фрэ́зерным кансо́льна-фрэ́зернай кансо́льна-фрэ́зерным кансо́льна-фрэ́зерных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАНСО́ЛЬНЫЯ СІСТЭ́МЫ ў будаўнічай механіцы,

сістэмы (нясучыя канструкцыі), асноўныя элементы якіх маюць часткі (кансолі), што выступаюць за апоры. Адрозніваюць кансольна-бэлечныя (напр., кансольныя і кансольна-шарнірныя бэлькі) і кансольна-арачныя (кансольна-шарнірныя аркі, кансольна-арачныя фермы). Бываюць адна- і шматпралётныя (з шарнірным злучэннем частак). Найб. эфектыўныя шматпралётныя кансольна-бэлечныя сістэмы. К.с. выкарыстоўваюцца пераважана ў гідратэхн. і прамысл. буд-ве.

т. 7, с. 592

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МАСКВА́»,

кінатэатр у Мінску. Пабудаваны ў 1980 (арх. В.​Крамарэнка, У.​Шчарбіна, М.​Вінаградаў), уваходзіць у склад адм.-культ. і гандл. комплексу на Машэрава праспекце. Будынак вырашаны кампактным сім. аб’ёмам. У кампазіцыі гал. фасада дамінуе тарцовая ч. вял. глядзельнай залы (да 1000 месцаў, сістэма аб’ёмнага гучання «Dolby»), якая кансольна навісае над суцэльна зашклёнымі фае і вестыбюлем. Пластыку фасада ўзбагачаюць аддзелачныя матэрыялы (белы мармур, чырвоны граніт, светлы туф, анадзіраваны алюміній) і ўстаўкі з медзі. Процілеглы дваровы фасад сфарміраваны лаканічным па архітэктуры аб’ёмам малой залы (на 260 месцаў, дзе працуе Тэатр-студыя кінаакцёра), фае якой упрыгожана вітражом (мастакі Г. і М.​Вашчанкі). Вакол вял. глядзельнай залы размешчаны фае — выставачная зала, лекцыйная зала і інш.

А.​А.​Воінаў.

Кінатэатр «Масква» ў Мінску.

т. 10, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ТРАЗЬ у архітэктуры,

элемент купальнай канструкцыі, які забяспечвае пераход ад квадратнай у плане падкупальнай прасторы да акружнасці купала ці яго барабана; адзін з асн. канструкцыйна-маст. элементаў візант. і стараж.-рус. архітэктуры. Вядомы ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. На Беларусі ветразі з’явіліся ў мураванай культавай архітэктуры 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенская Барысаглебская царква). Існуюць 2 асн. іх разнавіднасці: у выглядзе сферычных трохвугольнікаў (павернуты вяршыняй уніз, выкарыстоўваюцца пры пераходзе ад чацверыкоў да круглага ў плане купала або барабана) і плоскіх трохвугольнікаў (пры пераходзе да васьмерыкоў).

У драўляным дойлідстве Беларусі 17—19 ст. вядомы ветразі сферычныя, плоскія нахіленыя, гарыз. (кансольна-бэлечныя); прамыя (пры пераходзе чацверыка ў васьмярык) і адваротныя (пры пераходзе васьмерыка ў чацвярык; Рубельская Міхайлаўская царква і Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква).

Ветразі.

т. 4, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКІ ПАЛА́Ц АГІ́НСКАГА.

Існаваў у 17 — 1-й пал. 19 ст. ў Віцебску на тэр. Ніжняга замка. Будынак з рысамі готыкі і рэнесансу меў складаную асіметрычную кампазіцыю. Асн. 2-павярховы ў плане аб’ём завяршаўся 2-схільным дахам са ступеньчатым шчытом у тарцы. З аднаго боку да яго прымыкала высокая гранёная вежа з купалам, з другога — невялікі аб’ём, аформлены ў 2-м ярусе кансольна-бэлечнай галерэяй з разьбяной балюстрадай. Гал. ўваход быў у выглядзе 8-граннай вежы з шатровым пакрыццём. Палац як сімвал горада адлюстраваны на пач. 18 ст. на «Чарцяжы Заходняй Дзвіны», яго выява змешчана на «Чарцяжы» Віцебска 1664. На пач. 19 ст. ў палацы размяшчалася базыльянская школа.

Літ.:

Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в.: Справ. пособие. Мн., 1991. С. 69.

А.​М.​Кулагін.

Злева направа: Віцебская Святадухаўская царква; Віцебская Спаса-Праабражэнская царква; Віцебская Увядзенская царква; Віцебскі палац Агінскага. Усе з «Чарцяжа» Віцебска 1664.

т. 4, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯ́МУС (ад ням. Lehmhaus),

старадаўні тып гасп. пабудовы для захоўвання харч. прадуктаў, збожжа, адзення, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама для жылля ўлетку. Быў пашыраны ў Літве, Польшчы, некаторых раёнах Украіны. На Беларусі вядомы ў 2-й пал. 16 — 1-й пал. 20 ст. Будавалі з дрэва, цэглы, каменю або ў тэхніцы «прускага муру». Пад Л. рабілі паграбы. Л. былі 1—3-павярховыя (у ніжнім паверсе гасп. памяшканні, у верхніх — жылыя), прамавугольныя або квадратныя ў плане, завершаныя 2-схільнымі вальмавымі, шатровымі ці ламанымі дахамі. Сцены часам звонку атынкоўвалі.

Паводле кампазіцыі Л. падзяляліся на цэнтрычныя і франтальныя. Цэнтрычныя мелі квадратны ці шматвугольны (звычайна 8-гранны) план. 2-і і 3-і паверхі з балюстраднымі галерэямі па перыметры, якія кансольна навісалі над ніжнім паверхам або апіраліся на мураваныя ці драўляныя слупы (в. Вял. Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., Нова-Ясневічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.). Л. франтальнай кампазіцыі былі звычайна 2-павярховыя, мелі ў плане форму выцягнутага прамавугольніка (радзей квадрата), з галерэямі на гал. фасадзе (Гродзенскі лямус) або па перыметры ўсяго будынка. У некаторых замках 18 ст. (г. Камянец Брэсцкай вобл.) Л. размяшчалі над брамамі. У канцы 18—19 ст. пад уплывам стыляў класіцызму і ампір Л. набылі манум. выгляд: цэнтр гал. фасада вылучаўся прамавугольным парталам з калонамі дарычнага ці тасканскага ордэра, ашаляваныя звонку сцены былі ўпрыгожаны фрызамі з трыгліфамі і метопамі, над будынкам узвышаўся бельведэр (в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.).

Ю.​А.​Якімовіч.

Лямус у вёсцы Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл. 1970-я г.

т. 9, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)