Каноплевыя (сям. раслін) 2/566; 5/383

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кано́плевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кано́плевы кано́плевая кано́плевае кано́плевыя
Р. кано́плевага кано́плевай
кано́плевае
кано́плевага кано́плевых
Д. кано́плеваму кано́плевай кано́плеваму кано́плевым
В. кано́плевы (неадуш.)
кано́плевага (адуш.)
кано́плевую кано́плевае кано́плевыя (неадуш.)
кано́плевых (адуш.)
Т. кано́плевым кано́плевай
кано́плеваю
кано́плевым кано́плевымі
М. кано́плевым кано́плевай кано́плевым кано́плевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВАЛАКНІ́СТЫЯ РАСЛІ́НЫ,

група раслін, валокны прыродныя якіх ідуць на розныя вырабы (пражу, тканіны, вяроўкі, канаты, рыбалоўныя снасці і інш.). Да іх належаць некаторыя водарасці, мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя і асабліва пакрытанасенныя. Каля 2000 відаў, выкарыстоўваюцца і культывуюцца каля 600.

Найб. важныя сямействы: мальвавыя (абутылон, або канатнік, бавоўнік, кенаф), лёнавыя (лён), ліпавыя (джут, ліпа), каноплевыя (каноплі), крапіўныя (крапіва, рамі), агававыя (агава), бананавыя (тэкст. банан). Як валакністы матэрыял выкарыстоўваюцца лубяныя і драўняныя валокны, а таксама валаскі раслін, у залежнасці ад чаго валакністыя расліны падзяляюцца на валасковыя, драўняныя і лубяныя. На Беларусі з валакністых раслін культывуюцца каноплі і лён, таксама трапляюцца дзікарослыя з родаў асака, крапіва, ліпа, пажарніца, рагоз, трыснёг, хацьма і інш.

т. 3, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)