кандыцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для кандыцыяніравання паветра.

|| прым. кандыцыяне́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандыцыяне́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кандыцыяне́р кандыцыяне́ры
Р. кандыцыяне́ра кандыцыяне́раў
Д. кандыцыяне́ру кандыцыяне́рам
В. кандыцыяне́р кандыцыяне́ры
Т. кандыцыяне́рам кандыцыяне́рамі
М. кандыцыяне́ры кандыцыяне́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кандыцыяне́р м. кондиционе́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кандыцыяне́р, ‑а, м.

1. Устаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, вільготнасці і саставу паветра ў памяшканні.

2. Апарат для цеплавой апрацоўкі збожжа ў мукамольнай вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кандыцыянер 5/378—379

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДЫЦЫЯНЕ́Р,

1) апарат (агрэгат, устаноўка) для кандыцыяніравання паветра. Бываюць аўтаномныя (з убудаванымі халадзільнымі машынамі і эл. паветранагравальнікамі), неаўтаномныя (са знешнімі крыніцамі холаду і цяпла), выпаральныя (ахалоджваюць паветра выпарэннем вады) і К.-даводчыкі (забяспечваюцца паветрам ад цэнтр. К., а дадатковым цяплом і холадам — ад знешніх крыніц). Аўтаномныя падзяляюцца на аконныя і верт. (шафавыя), якія маюць вадзяное ахаладжэнне; неаўтаномныя — на гарыз. і верт.; К.-даводчыкі — на вентылятарныя і эжэкцыйныя.

2) Апарат для гідратэрмальнай апрацоўкі збожжа, якая павышае яго мукамольныя ўласцівасці і паляпшае якасць мукі.

Схема аконнага бытавога кандыцыянера: 1 — фільтр-асушальнік; 2 — халадзільны кампрэсар; 3 — кандэнсатар; 4 — электрарухавік з вентылятарамі; 5 — выпаральнік для ахаладжэння паветра; 6 — фільтр для ачысткі паветра ад пылу.

т. 7, с. 581

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кандыцыяне́р м. Klíma¦anlage f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кандыцыяне́р

(фр. conditionneur, ад лац. condicio = умова, патрабаванне)

1) спецыяльная ўстаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, чысціні і вільготнасці паветра ў памяшканні;

2) апарат для гідратэрмальнай апрацоўкі збожжа, якая павышае яго мукамольныя ўласцівасці і паляпшае якасць мукі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кандыцыяне́р

(фр. conditionneur, ад лац. conditio = умова, патрабаванне)

спецыяльная ўстаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, чысціні і вільготнасці паветра ў памяшканні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кондиционе́р спец. кандыцыяне́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)