кандыдату́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кандыдату́ра кандыдату́ры
Р. кандыдату́ры кандыдату́р
Д. кандыдату́ры кандыдату́рам
В. кандыдату́ру кандыдату́ры
Т. кандыдату́рай
кандыдату́раю
кандыдату́рамі
М. кандыдату́ры кандыдату́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кандыдату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Права ці магчымасць стаць кандыдатам (у 1 знач.).

Абмеркаваць кандыдатуру для ўнясення ў спіс для тайнага галасавання.

2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.).

К. не зусім падыходзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандыдату́ра ж., в разн. знач. кандидату́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кандыдату́ра, ‑ы, ж.

1. чыя. Магчымасць ці права каго‑н. выступаць у ролі кандыдата (у 1 знач.). Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру. Колас. // Чыя‑н. асоба ў ролі кандыдата. Шаманскі назваў кандыдатуру Паўла Дэшкі. Дуброўскі. Каржакевічаву кандыдатуру .. выставілі на перавыбарах. Крапіва.

2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.). — Была ў нас затрымка з начальнікам штаба, не было добрай кандыдатуры. Лынькоў. Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыдату́ра ж. Kandidatr f -, -en;

вы́лучыць чыю-н. кандыдату́ру j-n als Kandidten ufstellen;

здыма́ць кандыдату́ру sine Kandidatr zurückziehen*;

адве́сці кандыдату́ру ine Kandidatr blehnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кандыдату́ра

(ад кандыдат)

асоба, якую намячаюць для прызначэння на пасаду, абрання ў выбарны орган або для прыёму ў якую-н. арганізацыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кандидату́ра кандыдату́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

candidacy [ˈkændɪdəsi]n. кандыдату́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нежада́ны, -ая, -ае.

1. Непадыходзячы, такі, які не апраўдвае спадзяванняў.

Нежаданая кандыдатура.

2. Непрыемны, шкодны.

Хвароба выклікала нежаданыя ўскладненні.

|| наз. нежада́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непажада́ны, -ая, -ае.

Такі, якога не жадаюць, які не адпавядае чыім-н. жаданням, інтарэсам.

Непажаданая кандыдатура.

Спазняцца на працу непажадана (прысл.).

|| наз. непажада́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)