кангрэ́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. З’езд, нарада.

К. беларусістаў.

2. Назва парламента ў ЗША і некаторых іншых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кангрэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кангрэ́с кангрэ́сы
Р. кангрэ́са кангрэ́саў
Д. кангрэ́су кангрэ́сам
В. кангрэ́с кангрэ́сы
Т. кангрэ́сам кангрэ́самі
М. кангрэ́се кангрэ́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кангрэ́с м. конгре́сс;

Сусве́тны к. прыхі́льнікаў мі́ру — Всеми́рный конгре́сс сторо́нников ми́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кангрэ́с, ‑у, м.

1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе. Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру. Першы кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыянала.

2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.

[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кангрэ́с м. Kongrss m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кангрэс

т. 7, с. 577

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кангрэ́с

(лац. congressus = сустрэча, сход)

1) з’езд, нарада звычайна міжнароднага характару;

2) заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кангрэ́с

(лац. congressus = сустрэча, сход)

1) з’езд, нарада (звычайна міжнароднага характару);

2) заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кангрэ́со́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кангрэ́со́л кангрэ́со́лы
Р. кангрэ́со́ла кангрэ́со́лаў
Д. кангрэ́со́лу кангрэ́со́лам
В. кангрэ́со́л кангрэ́со́лы
Т. кангрэ́со́лам кангрэ́со́ламі
М. кангрэ́со́ле кангрэ́со́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)