Кана́ўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Кана́ўка
Р. Кана́ўкі
Д. Кана́ўцы
В. Кана́ўку
Т. Кана́ўкай
Кана́ўкаю
М. Кана́ўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кана́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кана́ўка кана́ўкі
Р. кана́ўкі кана́вак
Д. кана́ўцы кана́ўкам
В. кана́ўку кана́ўкі
Т. кана́ўкай
кана́ўкаю
кана́ўкамі
М. кана́ўцы кана́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кана́ўка ж.

1. уменьш. кана́вка;

2. тех. кана́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́ўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

1. Памянш. да канава; невялікая канава. Зіна прынесла з вёскі рыдлёўку, выкапалі канаўку, каб хавацца ад налётаў. Кулакоўскі.

2. Невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Канаўкі на зайцы. Конаўкі ў падшыпніках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́ўка ж. kliner Grben, Rnne f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кана́ва, -ы, мн. -ы, -на́ў, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

Асушальная к.

|| памянш. кана́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кана́ўка ж. Rnne f -, -n, kliner Grben; Gsse f -, -en (жалабок, вулічная вадасцёкавая)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кана́ўка Ручай для сцёку вады вакол пабудоў (Ветк., Слаўг.). Тое ж ручэ́й (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

рышто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Жалабок, канаўка сцёку вады.

Прыдарожныя рышткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Невялікі равок, канаўка.

2. Невялікі ручай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)