кана́цік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кана́цік кана́цікі
Р. кана́ціка кана́цікаў
Д. кана́ціку кана́цікам
В. кана́цік кана́цікі
Т. кана́цікам кана́цікамі
М. кана́ціку кана́ціках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кана́цік м., анат. кана́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Семевы канацік 2/354

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кана́тик уменьш., анат. кана́цік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́мявы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да семя (у 1 знач.), заключае ў сабе семя. Семявыя каробачкі.

2. Які мае адносіны да семя (у 3 знач.). Семявы канацік. // Які выпрацоўвае або мае ў сабе семя (у 3 знач.). Семявыя залозы. Семявая вадкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАРЫКО́ЗНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕ ВЕН,

хвароба, пры якой нераўнамерна павялічваецца прасвет вен з утварэннем выпучванняў у вобласці стончанай вянознай сценкі і вузлападобнай звілістасці іх. Праяўляецца функцыян. недастатковасцю клапанаў вен і парушэннем крывацёку. Найчасцей пашкоджвае вены ног, прамой кішкі (гл. Гемарой), семявы канацік (гл. Варыкацэле), падслізісты слой стрававода. Адрозніваюць першаснае (не звязанае з захворваннямі) і другаснае (пасля трамбозу, аплазіі і дысплазіі глыбокіх вен, цяжарнасці і інш.).

Першаснае варыкознае расшырэнне вен у 50% хворых развіваецца ў асоб 20—50-гадовага ўзросту (найчасцей у жанчын) ад прыроджанай непаўнацэннасці клапанаў вен, слабасці сценак вен, пры пашкоджанні іх нерв. апарату, таксіка-інфекц. фактары і інш. Прыкметы: нязначнае расшырэнне вен на галёнцы ці сцягне, хуткая стамляльнасць, боль у нагах, пачуццё цяжару, сверб і цяпло скуры, ацёкі. Ускладненні: тромбафлебіт, трафічныя язвы. Пры невялікім варыкозным расшырэнні вен на нагах рэкамендуюцца эластычныя панчохі і бінты, лек. прэпараты і фізіятэрапія, пры значным — хірург. лячэнне.

А.У.Руцкі.

т. 4, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)